Віцебск (канцэртная зала)

канцэртная зала

«Віцебск» — канцэртная зала ў Віцебску, размешчаная па 1-й вуліцы Даватара, у Парку імя Фрунзэ, на Кстоўскай гары каля ракі Віцьбы[1].

Віцебск
Краіна
Месцазнаходжанне
Пачатак будаўніцтва 1984
Канец будаўніцтва 1988
Архітэктар Аляксандр Аляксеевіч Бельскі і Валерый Віктаравіч Кірылаў
Сайт gck.by

Гісторыя

правіць
 
Праект дома культуры. Макет

У 1951 годзе на гэтым месцы быў адкрыты драўляны Зялёны тэатр. У 1979 годзе архітэктарамі Аляксандрам Бельскім і Валерыем Кірылавым быў складзены праект новага Палаца культуры работнікаў прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Спачатку яго жадалі пабудаваць у Оршы, але пасля перанеслі яго ў Віцебск, дзе не было падобнага збудавання. Будаўніцтва пачалося ў 1984 годзе і цягнулася 4 гады. Тэрміны здачы ўвесь час пераносілі. 21 снежня 1988 год адбылося ўрачыстае адкрыццё Палаца культуры і тэхнікі лёгкай прамысловасці, на якім прысутнічалі яго будаўнікі і гарадское кіраўніцтва. Першы сакратар Віцебскага абкама партыі Уладзімір Грыгор’еў уручыў будаўнікам ганаровыя граматы, выступіў ансамбль «Лявоніха». З самых першых дзён працы ў парадку эксперыменту функцыянаваў на прынцыпах гасразліку[2].

У 1990-я гады ў Палацы культуры праводзіліся розныя мерапрыемствы, якія зрабілі яго папулярным сярод моладзі — шоу-гульня «Каханне з першага позірку», фестывалі сучаснай харэаграфіі і гітарнай музыкі «Менестрэль», дзейнічала дыскатэка «Парк», ладзіліся навагоднія паказы і ранішнікі. На базе ўстановы працаваў дзіцячы танцавальны калектыў «Зорка», народны камерны хор, секцыя бальных танцаў. У адным з памяшканняў здымала офіс газета «Віцебскі кур’ер»[2].

У 1995 годзе Палац культуры і тэхнікі лёгкай прамысловасці быў ператвораны ў Культурна-дзелавы цэнтр ААТ «КІМ». Аднак у маі 2004 года прадпрыемства, якое апынулася на грані банкруцтва, вымушана было перадаць Палац у гарадскую камунальную ўласнасць[2].

Архітэктура

правіць

Прызначаўся для правядзення грамадска-палітычычных, культурна-масавых мерапрыемстваў. Маюцца залы — глядзельная на 1150 месцаў, лекцыйная і танцавальная на 300 месцаў кожны, выставачная; більярдная, кіна- і фоталабараторыя, памяшканні для працы кружкоў і інш. Канфігурацыя будынка паўтарае абрысы рэльефу мясцовасці[1].

З боку вуліцы 1-й Даватара меліся фантаны, якія ўтваралі з будынкам суцэльны комплекс. Аднак фантаны так і не запрацавалі і ў выніку прыйшлі ў поўную непрыдатнасць[2].

Зноскі

  1. а б Дворец культуры работников лёгкой промышленности // Витебск: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1.
  2. а б в г Как 32 года назад в центре Витебска появился главный концертный зал города

Літаратура

правіць
  • Дворец культуры работников лёгкой промышленности // Витебск: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1.

Спасылкі

правіць