Вішнёвы тытунь
«Вішнёвы тытунь» (эст.: Kirsitubakas) — эстонскі мастацкі фільм 2014 года рэжысёраў Катрын Маймік і Андрэса Майміка[3].
Вішнёвы тытунь | |
---|---|
эст.: Kirsitubakas | |
Жанр | рамантычны фільм[1] |
Рэжысёр | |
Кампазітар | |
Працягласць | 93 хв.[1] |
Краіна | |
Мова | эстонская мова |
Год | 2014 |
IMDb | ID 3776402 |
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 21-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].
Сюжэт правіць
17-гадовая Лаўра жыве ў маленькім мястэчку і адчувае жудасную нуду. Маці дзейнічае ёй на нервы, хлопцы яе ўзросту здаюцца дзяўчыне недалёкімі, а ўсе пацехі — дзіцячымі. Аднойчы энергічная сяброўка Мерыт угаворвае Лаўру пайсці ў паход, арганізаваны знаўцам мясцовай прыроды Ёзепам. Спачатку паміж замкнёнай дзяўчынкай і экстравагантным мужчынам складаюцца напружаныя адносіны. Але неўзабаве Лаўра прызнаецца самой сабе, што неачэсанасць Ёзепа хвалюе яе. Вандраванне набліжаецца да канца, і дзяўчыне трэба зразумець, ці з’яўляецца сувязь са спелым мужчынам гульнёй гармонаў, ці гаворка ідзе пра першае сапраўднае каханне ў яе жыцці[4].
Узнагароды правіць
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 намінацыямі на кінапрэміі[5].
Зноскі правіць
- ↑ а б Internet Movie Database — 1990.
- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Kirsitubakas (2014) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 26 студзеня 2023.
- ↑ а б Вішнёвы тытунь (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2022. Праверана 26 студзеня 2023.
- ↑ Kirsitubakas (2014) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 26 студзеня 2023.
Спасылкі правіць
- Вішнёвы тытунь на сайце «Internet Movie Database» (англ.)