Вера Зіноўеўна Віткіна
Вера Зіноўеўна Віткіна (28 жніўня 1948, Мінск) — беларускі архітэктар.
Вера Зіноўеўна Віткіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 жніўня 1948 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працавала ў Мінскім абласным філіяле Белдзяржпраекта, у Мінскграмадзянпраекце, з 1978 года — старшы архітэктар у БелНДІдзіпрасельбудзе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: комплексы жылля і інтэрнатаў з блокам абслугоўвання па вул. Гагарына ў Барысаве (1973, 1977, у аўтарскім калектыве), праект 2-й чаргі будынка навучальна-трэніровачнага атрада Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ў Мінску (1975), жылы дом з прамтаварнай крамай па вул. Суворава ў Гродне (1976), ТЭА новых тыпавых сельскіх школ з паменшанай напаўняльнасцю класаў, комплекснай серыі сельскіх грамадскіх будынкаў для пасёлкаў з насельніцтвам да 1000 жыхароў (1984).
Зноскі
Літаратура
правіць- Виткина Вера Зиновьевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)