Войцех Герсан
Войцех Герсан (польск.: Wojciech Gerson; 1 ліпеня 1831, Варшава — 25 лютага 1901, Варшава) — польскі мастак-рэаліст, пісьменнік, педагог, акадэмік і прафесар Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Войцех Герсан | |
---|---|
польск.: Wojciech Gerson | |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1831[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1901[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Wojciech Gerson[d] |
Дзеці | Марыя Герсан-Дамброўская |
Род дзейнасці | мастак, мастацтвазнавец, ілюстратар, літограф, педагог |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм |
Уплыў на | Adrianna Stromfeld-Mikulska[d] і Марыя Гажыч |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся падчас паўстання 1830—1831 гадоў. У 1844 годзе паступіў у Варшаўскую школу прыгожых мастацтваў, скончыў яе з адзнакай ў 1850 годзе. У 1853 годзе атрымаў стыпендыю Царства Польскага і два гады вывучаў гістарычны жывапіс у Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Аляксея Маркава. Скончыў Акадэмію з сярэбраным медалём і вярнуўся ў Варшаву ў 1855 годзе. У 1856 годзе паехаў у Парыж і вучыўся ў Леона Канье. У 1858 годзе вярнуўся ў Варшаву і ў 1872—1896 гадах займаўся выкладчыцкай дзейнасцю.
Атрымаў званне акадэміка Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1873) за карціны «Кейстут і Вітальд палонныя Ягелы» і інш. Званне прафесара Акадэміі мастацтваў (1878) за карціну «Капернік выкладае сваю сістэму астраноміі».[4]
У 1898—1901 гадах прэзідэнт Калегіі касцёлаў.
Пахаваны на лютэранскіх могілках Варшавы.
Творчасць
правіцьАсноўнай тэмай яго твораў былі горныя пейзажы, гарадскія замалёўкі, гістарычны жывапіс. Найбольшы ўклад Герсана ў польскае мастацтва — графіка і гістарычныя палотны.
Стварыў літаграфіі відаў Варшавы і польскіх народных строяў, ілюстрацыі да выдання «Польскія гетманы». Сярод карцін на гістарычную тэму адзначаюць «Хрышчэнне праз слёзы», «Казімір Аднаўляльнік», «Капернік ў Рыме», «Маркграф Гера і славяне», «Развітанне Яна Сабескага з сям’ёй» і інш.
Аўтар біяграфіі мастака Ёзэфа Зімлера і падручніка па анатоміі для мастакоў.
Пераклаў на польскую мову «Трактат пра жывапіс» Леанарда ды Вінчы.
Педагагічная дзейнасць
правіцьВыкладаў малюнак і жывапіс у варшаўскім класе малявання.
Сярод вучняў майстра Юзаф Хелмонскі, Людвіг Весялоўскі, Леан Вычулкоўскі, Багдан Клечынскі, Апалоній Кіндзерскі, Станіслаў Ленц, Уладзіслаў Падкавінскі, Юзаф Панкевіч, Людамір Бенедыктовіч, Вацлаў Хадкоўскі, Элігіюш Невядомскі, Альфрэд Кавальскі-Веруш, Леапольд Піліхоўскі, Станіслаў Памян Вольскі, Эдвард Окунь, Ян Станіслаўскі, Казімір Алхімовіч, Станіслаў Багенскі, Ганна Білінская, Мілаш Катарбінскі, Генрых Вейсенгоф, Вінцэнт Вадзіноўскі, Стэфан Папоўскі, Станіслаў Чайкоўскі, Ігнацы Урублеўскі, Караль Біске і многія іншыя.
Нашчадкі
правіцьДачка Марыя Герсан-Дамброўская — польская пісьменніца і мастачка, жонка польскага раманіста Ігнацыя Дамброўскага.
Праўнук — Міхал Вітвіцкі, архітэктар, рэстаўратар гістарычных будынкаў.
Галерэя
правіць-
Пастушы канцэрт (1862)
-
Кейстут і Вітальд у палоне Ягела (1873)
-
Хрышчэнне праз слёзы (1866)
-
Казімір Вялікі і яўрэі, якія моляць прыняць іх у Польшчы (1874)
-
Гданьск у XVII стагоддзі (1865)
-
Аўдавелы Жыгімонт Аўгуст (1866)
-
Дзімітр з Горай і каралева Ядзвіга (1869)
-
Развітанне Яна III Сабескага з сям'ёй (1882)
-
Казімір Аднаўляльнік (1887)
-
«Пазбаўленыя зямлі». Памаряне, якія пайшлі ў мора пад націскам немцаў (1888)
-
Уладзіслаў Лакеток у выгнанні (1889)
-
Уладзіслаў Лакеток пад Ойцавым (1890)
-
Жыгімонт Стары і Станчык у Вавелі (1895)
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ а б Wojciech Gerson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Catalog of the German National Library Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ ЮС ИАХ 1915, с. 47.
Літаратура
правіць- Кондаков С. Н. Юбилейный справочник Императорской Академии художеств. 1764-1914. — Товарищество Р. Голике и А. Вильборг, 1915. — Т. 2 (Часть биографическая). — С. 47. — 459 с.
- Piotr Kopszak Wojciech Gerson (1831—1901). — Warszawa, 2007. — Serie: Ludzie, czasy, dzieła. -- Band 44. — ISBN 978-83-7477-223-5
- Герсон, Войцех // Большая советская энциклопедия : [в 51 т.] / гл. ред. С. И. Вавилов. — 2-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1949—1958. — Т. 11. — С. 146.
Спасылкі
правіць- Біяграфія ў шведскай энцыклапедыі Nordisk familjebok