Габдулхай Хурамавіч Ахатаў

Ахатаў Габдулхай Хурамавiч (татар.: Габделхәй Хурам Улы Əхатов / Ğabdelxəy Huram uğlı Axatov, руск.: Ахатов Габдулхай Хурамович; 8 верасня 1927 — 25 лістапада 1986) — выбітны даследчык цюркскіх моў, буйны навуковец-філолаг, лінгвіст з сусветным імем, арганізатар навукі і значны грамадскі дзеяч, доктар філалагічных навук (1965) прафесар (1970), член Савецкага камітэта цюрколагаў.[3][4]

Габдулхай Хурамавiч Ахатаў
татар.: Габделхәй Хурам улы Əхәтов
Прафесар Габдулхай Хурамавiч Ахатаў (1927—1986))
Прафесар Габдулхай Хурамавiч Ахатаў
(19271986))
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні

тат. Габделхәй Хурам Улы Əхатов Ğabdelxəy Huram uğlı Axatov;

рус. Габдулхай Хурамович Ахатов
Дата нараджэння 8 верасня 1927(1927-09-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1986(1986-11-25)[1] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, цюрколаг, усходазнавец, выкладчык універсітэта
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды Outstanding achievements labor.png VeteranLaborRibbon.png

High School of the USSR.png Почетный знак "Ударник строительства КАМАЗА".JPG
Подпіс Signature of Professor Gabdulkhay Akhatov.jpeg
http://www.akhatov.org (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ахатаў Габдулхай Хурамавiч — заснавальнік (пачынальнік) шэрагу навуковых школ: сучаснай татарскай дыялекталагічнай навуковай школы і казанскай фразеалагічнай навуковых школ.

Вывучаючы з уласцівай яму навуковай уважлівасцю фанетычныя асаблівасці гаворкі мясцовага насельніцтва Сібіры Г. Х. Ахатаў першым сярод навукоўцаў адкрыў у маўленні сібірскіх татараў такую з'яву, як цоканне. У сваёй класічнай фундаментальнай навуковай працы «Диалект западносибирских татар» (1963) Г. Х. Ахатаў прадставіў матэрыялы па тэрытарыяльнаму рассяленню Табол-іртышскіх татараў у Цюменскай і Омскай абласцях. Падвергнуўшы ўсебаковаму комплекснаму аналізу фанетычных сістэму, лексічны склад і граматычны лад, вучоны прыйшоў да высновы, што мова сібірскіх татараў уяўляе сабой адзін самастойны дыялект, ён не дзеліцца на гаворкі і з'яўляецца адной з самых старажытных цюркскіх моў.

Навуковая дзейнасць Габдулхая Хурамавіча атрымала шырокае прызнанне сярод навукоўцаў Расіі, Беларусі, СНД і далёкага замежжа. Яго пяру належыць цэлы шэраг фундаментальных навуковых прац, шматлікія з якіх сталі класічнымі. Ім апублікаваныя каля 200 навуковых прац.

Акрамя фундаментальных навуковых прац у галіне дыялекталогіі цюркскіх моў, лексікі і фразеалогіі татарскай мовы, у навуковым актыве прафесара Г. Х. Ахатава знаходзяцца навуковыя даследаванні па агульнай тэорыі мовы. Так, ён упершыню ў сусветнай лінгвістыцы даследаваў і апублікаваў фундаментальную навуковую працу аб асноўных прыкметах парных слоў, адкрыў і ўсебакова даследаваў прыроду двайнога адмаўлення ў цюркскіх мовах, а таксама адкрыў і сфармуляваў закон спарвання ў цюркскіх мовах.

У апошнія месяцы жыцця Габдулхай Хурамавіч Ахатаў займаўся праблемамі структурнай лінгвістыкі такімі як лінгвістычнае мадэляванне інфармацыі, адкрыўшы новую старонку даследаванняў для айчынных лінгвістаў. Яшчэ чвэрць стагоддзя назад (1986) вучоны-празорлівец заклікаў сусветную супольнасць лінгвістаў быць у саюзе з камп'ютарызацыяй.

Прафесар Г. Х. Ахатаў падрыхтаваў больш за 40 дактароў і кандыдатаў навук.[5]

Яго навуковыя працы былі адзначаны на XIII Міжнародным кангрэсе лінгвістаў (Токіа, 1982), як лепшыя ў сусветнай лінгвістыцы за перыяд 1977—1981 гг., Узнагароджаны ганаровымі дыпломамі і граматамі.[6][7]

За падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў і паспяховую навуковую працу быў узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі, а таксама ганаровым нагрудным знакам Мінвуза СССР «За выдатныя поспехі ў працы ў галіне вышэйшай адукацыі».

Дыялекталагічная карта № 3 з Дыялекталагічнага атласа татарскай мовы (Г. Х. Ахатаў, 1965)

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1026660890 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1026660890 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. Ахатаў Габдулхай Хурамавiч // Татарская Энцыклапедыя. — Т. 1. — Казань: «Інстытут татарскай энцыклапедыі», 2002. — С. 233. (руск.)
  4. Прафесар Габдулхай Хурамавiч Ахатаў: жыццё і творчасць — MTSS
  5. Cайт Мемарыяльнага Таварыства захавання навуковага і культурнай спадчыны прафесара Габдулхая Хурамовiча Ахатова.
  6. Proceedings of the 13th International Congress of Linguists, August 29 — September 4, 1982, Tokyo, Japan
  7. Ахатаў Габдулхай Хурамавiч: Навука і адукацыя

СпасылкіПравіць