Газі-Мухамад
Газі-Мухама́д Гімрынскі (Газі-Магамед, Казі-Мула) (1795, аул Гімры, унутраны Дагестан — 17 кастрычніка 1832, аул Гімры, унутраны Дагестан) — мула, мусульманскі навуковец-багаслоў, пераемнік Мулы-Магамета Ярагі, заснавальніка і распаўсюдніка на ўсходнім Каўказе вучэння мюрыдызму. Першы імам Паўночна-Каўказскага імамата ў 1829—1832 гадах.
Газі-Мухамад | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Гамзат-бек | ||||||
Нараджэнне |
1795[1][2] |
||||||
Смерць |
17 кастрычніка 1832 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Нацыянальнасць | Аварац | ||||||
Веравызнанне | Іслам, суніцкага толку | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаводле паходжання аварац. Спачатку быў мулом у сваім ауле, затым стаў прапаведаваць іслам і заклікаць да шарыяту ў горных аулах Дагестана. Да 1829 значна распаўсюдзіў свае погляды на тэрыторыі сучаснае Чачні і Дагестана. Марыў пра стварэнне ўсемусульманскага халіфата. Абвясціў сябе імамам Каўказа і абвясціў газават Расійскай імперыі. У 1831 няўдала спрабаваў захапіць аварскую сталіцу Хунжу, а ў 1832 здзейсніў паход на Дагестан.
Быў забіты падчас штурму расійскімі войскамі аула Гімры. Пры ўзяцці аула баронам Розенам, замкнуўся ў вежы з 15-ю найбольш набліжанымі, сярод якіх быў будучы імам Шаміль, спрабаваў прабіцца з боем, але быў забіты. Паводле легенды, з усіх 15-і выпадкова выжыў толькі Шаміль.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Газі-Мухамад