Паўночна-Каўказскі імамат

Паўночна-Каўказскі імамат (па-арабску إِمامة قفقاز) — ісламская дзяржава, што існавала на тэрыторыі Дагестана і Чачні ў 18291859. Заваяваная і паглынутая Расійскай імперыяй. Найбольшае развіццё атрымала ў гады кіравання імама Шаміля (18341859).

Гістарычная дзяржава
Паўночна-Каўказскі імамат
إِمامة قفقاز
Сцяг
Сцяг
 >
1829 — 1859

Сталіца Ахульго
Дарго
Ведзено
Мова(ы) аварская, кумыцкая, лезгінская, чачэнская і інш.
Афіцыйная мова арабская, чачэнская мова, аварская мова і Kumyk[d]
Рэлігія іслам
Насельніцтва менш за 400 тыс. чалавек
Форма кіравання divan[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Перадумовай стварэння імамата быў рух шэйха Мансура ў 17851791, якога часам завуць першым імамам Каўказа. Асноўнымі сваімі мэтамі Мансур ставіў змаганне з рабствам, феадаламі, крэўнай помстай, і ў цэлым, замену горскіх адатаў на мусульманскія законы шарыяту.

Шэйх Мансур і яго паслядоўнікі аказвалі супраціўленне спробам Расіі заваяваць Паўночны Каўказ, што ў выніку вылілася ў войны 17851791 і 18171864 (так званая Вялікая Каўказская вайна).

Падчас першай вайны царскімі войскамі быў запалонены Мансур, аднак у цэлым вайна скончылася перамогай горцаў, бо імі была адваявана Чачня, частка Дагестана і Чаркесіі.

Пасля некаторага зацішку, у 1817 ваенныя дзеянні аднавіліся з новай сілай. Царскім намеснікам на Каўказе быў прызначаны генерал Ярмолаў, які адрозніваўся калянасцю ў методах вайны. Аб'яднаўшыся ў абароне ад Расіі, розныя народы горцаў склалі спачатку некалькі ваенных саюзаў, а затым і зусім стварылі адзіную дзяржаву — Імамат. Першым імамам новай дзяржавы стаў Газі-Магамед (18291832), затым Гамзат-бек (18321834), потым Шаміль (18341859).

Сталіцай імамата пры Шамілі была крэпасць Ахульго, затым паселішча Дарго, а пасля яго разбурэння рускімі — аул Ведзено. У склад Каўказскага імамата ўваходзіла вялікая частка тэрыторый Чачні, Дагестана, а пасля 18411842 і Адыгеі. Колькасць насельніцтва, па розных адзнаках, складала ад 500 тыс. да 1 мільёна чалавек. Агулам, Каўказскі імамат праіснаваў 30 гадоў, ад 1829 да 1859.

У 18771878, падчас Расійска-турэцкай вайны, новым імамам Каўказа быў абвешчаны Алібек-Хаджы. Ён распачаў спробу аднавіць імамат, але паўстанне чачэнцаў было задушана і ў 1878 Алібек-Хаджы быў павешаны ў Грозным.

Нізам Шаміля

правіць

Нізам (ад араб. — дысцыпліна) — збор законаў у Паўночна-Каўказскім імамаце, што рэгулявалі практычна ўсе сферы грамадскага жыцця: ваенную, адміністрацыйную, судовую, фінансавую. Нізам засноўваўся на мусульманскім праве — шарыяце, асобныя часткі якога Шаміль развіў і ўдакладніў у дачыненні да патрабаў дзяржавы і яе грамадзян. Усе астатнія законы і адаты, што супярэчылі нізаму, былі скасаваны.

Нізам быў кадыфікаваны і зацверджаны ў якасці асноўнага закону Паўночна-Каўказскага імамата пры імаме Шамілі ў 1839—1841 гадах. Да таго часу ўсе судовыя і адміністрацыйныя рашэнні прымаліся мясцовымі суддзямі непасрэдна на падставе Карана і Суны.

Кіраванне імаматам

правіць

На чале дзяржавы стаяў імам — духоўны кіраўнік абшчыны, амір аль-муміні («кіраўнік прававерных»), галоўнакамандуючы войскам, вярхоўны суддзя. Найважныя справы дзяржавы абмяркоўваў заснаваны Шамілём у 1841 Дыван-хана (Дзяржаўная рада). «Шаноўнымі членамі» рады былі мулы, алімы (знаўцы ісламу), аўтарытэтныя наібы. Лік сталых членаў складаў 6 (па іншых дадзеных 2) чалавек. Максімум — 32.

Імам кіраваў дзяржавай пры дапамозе наібаў (намеснікаў). Іх функцыі складаліся ў мабілізацыі войскаў, арганізацыі ваенных паходаў, у будаўніцтве і ўтрыманні абарончых будынкаў і дарогаў, у судовым разглядзе важных спраў (аднак смяротныя прысуды наібаў падлягалі сцвярджэнню самім імамам). Разбор спраў, звязаных з шарыятам, ажыццяўляўся муфціямі і падпарадкаванымі ім кадзіямі. Муфціі, у сваю чаргу, падпарадкоўваліся галоўнаму кадзію, які быў першым пасля імама рэлігійным аўтарытэтам. Наібствы карысталіся шырокай аўтаноміяй, а самі наібы валодалі велізарнай уладай. Аднак яна не была бязмежнай: калі людзі былі незадаволены пастаўленым над імі наібам або, калі наіб трываў сур'ёзную паражэнне ў бітве, то імам звычайна ссоўваў яго з пасады. Пад кіраўніцтвам наібаў знаходзіліся пятісотнявыя, сотнявыя і дзясяцкія — камандзіры ў ваенны час і нізавыя адміністратары ў мірны. Найбольш аўтарытэтныя наібы мелі званне мудыр і кіравалі іншымі наібамі. Мудырами былі такія вядомыя наібы як Хаджы-Мурат, Ташу-Хаджы, Кібіт-Мухамед і інш.

Войска імамата

правіць

Пры Шамілю было створана падабенства рэгулярнага войска — муртазэкі (конніца) і нізамі (пяхота). У звычайны час колькасць войскаў імамата складала да 15 тыс. чалавек, максімальная колькасць пры татальным зборы — 40 тыс. Артылерыя імамата налічвала 50 гармат, вялікая частка якіх былі трафейнымі (з цягам часу горцы стварылі ўласныя заводы па вытворчасці гармат і снарадаў якія, праўда, саступалі прадукцыі еўрапейскай і расійскай прадукцыі).

Унутраная палітыка

правіць

Імам Шаміль увёў эфектыўную падатковую сістэму, сістэму аплаты службоўцаў і кантролю над іх дзейнасцю. Былі ў імамаце сакрэтная служба (таемная паліцыя), і асабістая ахова імама. Былі сістэма ўзнагародаў і сістэма пакаранняў — ад штрафу і знакаў ганьбы да пакарання смерцю. Існавала і ўласная «Сібір» — «аул бяз сонца» Чэтль у горным Дагестане. Таксама неабходна адзначыць, што Шаміль і яго папярэднікі надавалі вялікае значэнне развіццю адукацыі. Па загадзе імама ў кожным ауле павінна было быць медрэсэ.

Спасылкі

правіць