Ава́рская мо́ва (саманазва: Авар мацI) — мова авара-андыйскай групы нахска-дагестанскай сям’і моў. У структурным дачыненні найбольш блізкая да андыйскіх моў. У аснове літаратурнай аварскай мовы ляжыць так званы болмацӀ («мова войска») — міждыялектная мова, што склалася на аснове паўночнай гаворкі.

Аварская мова
Саманазва Авар мацI
Краіны Расія, Азербайджан
Рэгіёны Дагестан, паўночны ўсход Грузіі, поўнач Азербайджана
Афіцыйны статус Дагестан
Агульная колькасць носьбітаў у Расіі: 715 тыс. (2010)
Статус уразлівая[d][1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Нахска-дагенстанская сям’я

Авара-анда-цэзская галіна
Авара-андыйская група
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 ава 014
ISO 639-1 av
ISO 639-2 ava
ISO 639-3 ava
WALS ava
Atlas of the World’s Languages in Danger 1069
Ethnologue ava
IETF av
Glottolog avar1256
Wikipedia-logo-v2.svg Вікіпедыя на гэтай мове

Распаўсюджана сярод аварцаў, якія жывуць у Дагестане, на поўначы Азербайджана, паўночна-ўсходзе Грузіі і ў Турцыі. Колькасць носьбітаў аварскай мовы ў Расіі — 715 297 чалавек (2010). У гэтую колькасць уключаны многія носьбіты анда-цэзскіх моў, якія карыстаюцца аварскай мовай як другой. Прыкладная колькасць носьбітаў аварскай мовы як роднай — 703 тысячы чалавек (2010).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
на аварскай

У Вікіслоўніку спіс слоў аварскай мовы утрымліваецца ў катэгорыі «Аварская мова»