Су́на[1] (араб. سُنَّة‎‎ — звычай, лад дзеянняў, прыклад) — свяшчэннае пісанне ў ісламе, выкладзенае ў апавяданнях (хадысах) пра ўчынкі і выказванні прарока Магамета, як узор для ўсёй мусульманскай абшчыны і кіраўніцтва для кожнага мусульманіна.

У ісламе суне надаецца значэнне крыніцы, якая дадае і тлумачыць Каран і служыць другой (пасля Карана) асновай мусульманскага права. Навучанне суне — важная складовая частка адукацыі ў медрэсэ. Пры жыцці Магамета суна і хадысы (у адрозненне ад Карана), як правіла, не запісваліся[2].

У суне 6 кананічных зборнікаў. Галоўныя з іх складзены аль-Бухары і Муслімам. Разам з пераважна легендарнымі матэрыяламі ў суне маюцца гістарычныя звесткі аб працэсах развіцця ісламу і становішча розных сацыяльных слаёў у першыя 2 стагоддзі Халіфата. У шыіцкім ісламе, акрамя выказванняў Прарока, суна ўтрымлівае і выказванні імамаў[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Су́на // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 269. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Ибрагим Т. Сунна // Новая философская энциклопедия: В 4 т. (руск.) / Ин-т философии РАН, Нац. общ.-научн. фонд; Научно-ред. совет: предс. В. С. Степин, заместители предс.: А. А. Гусейнов, Г. Ю. Семигин, уч. секр. А. П. Огурцов. — М.: Мысль, 2010. — Т. 3. — С. 669—670. — 692 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-2-244-01118-0.

Спасылкі правіць