Байсангур Беноеўскі
Байсангу́р (Байсунгур) Бено́еўскі (чач.: Бенойн БойсгӀар[2]; 1794, Беной, Чачня — 1861, Хасавюрт, Дагестан) — чачэнскі ваенны XIX стагоддзя, наіб імама Шаміля. Актыўны ўдзельнік Каўказскай вайны 1817—1864. Нацыянальны герой чачэнскага народа.
Байсангур Беноеўскі | |
---|---|
чач.: Бенойн БойсгӀар | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1794[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1861[1] |
Месца смерці | |
Званне | наіб[d] |
Бітвы/войны | |
![]() |
Біяграфія
правіцьСын селяніна Эды. Пра жыццё да 1830-х вядома вельмі мала. Калі Газі-Мухамад быў абвешчаны імамам, адразу ж далучыўся да яго руху. Увесну 1832 пад Гудэрмесам ў конным баі разбіў ўшчэнт грэбенскі казачы полк, захапіў дзве трафейныя гарматы.
Пад сцягамі Шаміля
правіцьУ 1839 даў прысягу вернасці імаму Шамілю. Пасля гэтага быў прызначаны наібам Беноя. Мазунам (намеснікам наіба) стаў брат Байсангура Салтамурад.
У 1842 на чале аддзела горцаў удзельнічаў у Ічкерынскай бітве пад агульным камандаваннем Шуайба Цэнтароеўскага. Быў паранены, надалей узнагароджаны Шамілём медалём за адвагу.
У 1845, удзельнічаючы ў Даргінскай бітве, атрымаў цяжкае раненне і пазбавіўся рукі.
У 1847 царскія войскі атачылі аул Гергебіль у горным Дагестане. Аднавокі і аднарукі Байсангур са сваім аддзелам бэнойцаў абараняў участак абароны ў раёне садоў. Падчас аднаго з штурмаў гарматным ядром яму адарвала нагу. У насталым змярканні беспрытомнага Байсангура падабралі царскія жаўнеры. Палоннага Байсангура пад вялікім канвоем адправілі з Дагестана ў крэпасць Грозную. Па дарозе на калону напалі мюрыды на чале з Салтамурадам і вызвалілі наіба.
Яшчэ да канца не акрыяўшы ад ранаў, прыняў удзел у абароне аула Салты. Аднаногага, аднавокага і аднарукага Байсангура падчас баёў рамянямі прывязвалі да каня.
У 1857—1859 царскія войскі распачалі шырокамаштабны наступ у Чачні і Дагестане. Пабітыя наібы Шаміля адзін за адным здаліся на літасць пераможцаў. Толькі некалькі наібаў, сярод якіх быў і Байсангур, засталіся вернымі Шамілю.
Паўстанне 1860—1861
правіцьПраз год пасля паланення Шаміля, Байсангур і былыя наібы Шаміля Ума Дуеў і Атабі Атаеў узнялі новае паўстанне ў Чачні. У чэрвені 1860 аддзел Байсангура і Салтамурада нанёс паразу войскам царскага генерал-маёра Мусы Кундухава ў баі каля мястэчка Пхачу. Пасля гэтай бітвы Беной на 8 месяцаў аднавіў сваю незалежнасць ад Расіі.
Згуба
правіцьПасля паразы асноўных сіл паўстанцаў, Байсангур з некалькімі набліжанымі хаваўся ў наваколлях сяла Беной. У адным з баёў пад Байсангурам быў забіты конь і ён патрапіў у палон.
Увесну 1861 Байсангур Беноеўскі быў адданы ваенна-палявому суду і павешаны. Іншыя ўдзельнікі паўстання, у тым ліку сыны Байсангура Алхазур і Тахір, былі сасланыя ў Сібір.
Зноскі
- ↑ а б Bajsangur Benoevskij // MAK
- ↑ Ш. А. ГАПУРОВ, А. В. БАКАШОВ. Вестник Академии наук Чеченской Республики. 2010, №1 (12). Архівавана 13 студзеня 2016.