Гайд-парк (англ.: Hyde Park) — каралеўскі парк плошчай 1,4 км² у цэнтры Лондана. З захаду да яго прылягаюць Кенсінгтонскія сады. Традыцыйнае месца палітычных мітынгаў, свят і гуляў.

Гайд-парк
англ. Hyde Park
Уваход у парк
Уваход у парк
Асноўная інфармацыя
ТыпГарадскі парк 
Плошча
  • 137,72 га[1]
Афіцыйны сайт
Размяшчэнне
51°30′31″ пн. ш. 0°09′49″ з. д.HGЯO
Краіна
Гайд-парк (Цэнтральны Лондан)
Гайд-парк
Гайд-парк
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Яшчэ да нармандскага заваявання парк належаў Вэстмінстэрскаму абацтву; назву атрымаў ад старажытнай адзінкі вымярэння плошчы. З пачаткам роспуску кляштараў (1536 г.) Генрых VIII канфіскаваў яго ў казну, каб выкарыстоўваць для ўласных паляўнічых забаў.[1] Архівавана 13 снежня 2009. Для публікі ён быў адкрыты пры Якаве I, а пры Карле II стаў улюблёным месцам адпачынку лонданцаў.

Галоўная славутасць парку — возера Серпентайн, у якім дазволена купанне, а таксама аднайменная галерэя. У паўднёва-усходнім вуглу парку размешчаны Эпслі-хаус (Apsley House), у якім змяшчаецца музей герцага Уэлінгтана (The Wellington Museum), і арка Уэлінгтана. Гэтыя аб'екты нагадваюць пра тое, што ў 1815 годзе ў Гайд-парку праходзіў гістарычны парад, прысвечаны перамозе Уэлінгтана над Напалеонам. У 1822 годзе ў гонар герцага ў Гайд-парку была ўстаноўлена велізарная статуя Ахіла працы скульптара сэра Рычарда Вестмаката. Гэта была першая ў брытанскай сталіцы скульптурная выява аголенага чалавека. І нават упрыгожаная бронзавым фігавым лістком, яна выклікала абуранасць гараджан[2].

Каралева Вікторыя абрала Гайд-парк месцам правядзення першай у гісторыі Сусветнай выстаўкі 1851 года, для якой у парку быў узведзена «новы цуд свету» — Крыштальны палац (не захаваўся).

Куток аратараў

правіць

За межамі Англіі Гайд-парк вядомы першым чынам тым, што тут знаходзіцца Speakers' Corner, дзе традыцыйна адточваюць сваё красамоўства рознага роду аратары і прапаведнікі. Таму Гайд-парк стаў сінонімам месца, дзе можна свабодна абвяшчаць і адстойваць любыя ідэі. У часы так званых галоснасці і перабудовы «гайд-паркамі» ў гарадах СССР сталі зваць месцы сходаў (звычайна на адкрытым паветры) прадстаўнікоў розных палітычных і філасофскіх плыняў з мэтай прапаганды сваіх поглядаў.

 
 
 
Возера Серпентайн Гайд-парк з вышыні птушынага палёту Шпацырная алея Ротэн-Роу

Зноскі

  1. Parks and Gardens (polygons) // National Heritage List for England Праверана 7 мая 2022.
  2. Русский репортёр. 2010. №23. С.88

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць