Гайзінькалнс (лат.: Gaiziņkalns), або Гайзіньш (лат.: Gaiziņš), — найвышэйшы ўзгорак Латвіі. Вышыня над узроўнем мора — 311,94 м; вышыня ад падножжа гары — 61,6 м. Знаходзіцца на Відзэмскім узвышшы, у Маданскім краі.

Гайзінькалнс
лат. Gaiziņkalns
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня311,94 м
Адносная вышыня187 м
Размяшчэнне
56°52′12″ пн. ш. 25°57′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаВідзэмскае ўзвышша 
Гайзінькалнс (Латвія)
Гайзінькалнс
Гайзінькалнс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На вяршыні знаходзіцца памятны камень, на якім сказана, што «17 жніўня 1930 года найвышэйшую вяршыню Латвіі наведаў прэзідэнт Альберт Квіесіс». На гару ідзе 5 пад’ёмнікаў (абсталяваны лыжныя базы). У 1978 годзе пачалося будаўніцтва 45-метровай назіральнай пляцоўкі на вяршыні, якая ў выніку так і засталася недабудаванай і доўгі час знаходзілася ў аварыйным стане, пакуль не была дэмантаваная шляхам падрыву зімой 2012 года. У добрае надвор’е з узгорка можна ўбачыць вежы Цэсвайнскага замка, які знаходзіцца за 24 км ад узгорка.