Галактычны год — перыяд часу, за які Сонечная сістэма робіць адзін абарот вакол цэнтра нашай Галактыкі. Велічыня гэтага прамежку часу вядомая недакладна, таму што яна залежыць ад хуткасці руху нашай сістэмы і адлегласці да цэнтра Галактыкі. Галактычны год складае, па розных ацэнках, ад 225 да 250 мільёнаў зямных гадоў.