Галандская Бразілія, таксама вядомая як адна з Новых Галандый, — землі ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Бразіліі, якія на працягу другой трэці XVII стагоддзя знаходзіліся пад кіраваннем Галандскай Вест-Індскай кампаніі.

калонія
Галандская Бразілія
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Nederlands-Brazillië.jpg
< Flag of the Princes of Brazil.svg
Flag of the Princes of Brazil.svg >
1630 — 1654

Сталіца Маўрыцстад
Мова(ы) Нідэрландская мова
Афіцыйная мова партугальская мова
Форма кіравання калонія
Commons-logo.svg Галандская Бразілія на Вікісховішчы

Галандцы скарысталіся акупацыяй Партугаліі іспанцамі і развалам Партугальскай каланіяльнай імперыі для таго, каб, пачынаючы з 1624 года, планамерна акупаваць паўночны ўсход Партугальскай Бразіліі. Сталіцай галандскіх уладанняў у Бразіліі стаў горад Маўрыцстад (цяпер — Рэсіфі). Менавіта там знаходзілася штаб-кватэра Галандскай Вест-Індскай кампаніі.

Пасля аднаўлення партугальскай дзяржаўнасці (1640) партугальцы прыняліся адваёўваць згубленыя ўладанні ў Бразіліі. На руку ім сыграла і першая англа-галандская вайна, якая адцягвала ўвагу галандцаў.

26 студзеня 1654 года галандцы былі канчаткова выдушаны з тэрыторыі Бразіліі, аднак афіцыйна гэта было прызнана Злучанымі правінцыямі толькі ў Гаагскім дагаворы 1661 года.

Гл. таксамаПравіць

Шаблон:Галандскія калоніі