Галатэя (спадарожнік)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Галатэя (стар.-грэч.: Γαλατεία) — унутраны спадарожнік планеты Нептун. Названая ад імя адной з нерэід з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун VI.

Галатэя
спадарожнік Нептуна
Першаадкрывальнік Stephen P. Synnott[d] і КА Вояджэр-2
Дата адкрыцця 28 ліпеня 1989
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 61 593 км
Эксцэнтрысітэт 0
Перыяд абарачэння 0,42874431 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 3,7 zettagram[1]
Атмасфера няма

Гісторыя адкрыцця

правіць

Галатэя была адкрыта ў канцы ліпеня 1989 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2». Аб адкрыцці было абвешчана 2 жніўня 1989 года, а тэкст паведамляе пра 10 выяў, атрыманых на працягу 5 дзён, такім чынам, адкрыццё адбылося незадоўга да 28 ліпеня. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/1989 N 4. Уласная назва была дадзена 16 верасня 1991 года.

Характарыстыкі

правіць

Галатэя мае няправільную (несферычную) форму. Ніякіх слядоў геалагічнай актыўнасці не выяўлена. Верагодна, Галатэя, як і іншыя спадарожнікі на арбітах ніжэй Трытона, сфармавалася з абломкаў ранейшых спадарожнікаў Нептуна, разбурана ў выніку сутыкненняў, выкліканых абурэннямі ад Трытона пасля яго захопу Нептунам на першапачатковую высокоэксцэнтрычную арбіту.

Галатэя абарачаецца ніжэй сінхроннай калянептунавай арбіты, з прычыны чаго арбіта гэтага спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл. З часам яна можа быць паглынута Нептунам або разбурыцца з-за прыліўнага расцяжэння і ўтварыць кольца пры дасягненні мяжы Роша.

Крыніцы

правіць
  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.