Спадарожнікі Нептуна
Спадарожнікі Нептуна — натуральныя спадарожнікі планеты Нептун. У наш час вядома 13 спадарожнікаў.
Трытон Правіць
Найбуйнейшы спадарожнік Нептуна Трытон быў адкрыты англійскім астраномам Уільямам Ласелам у 1846 годзе, усяго праз 17 дзён пасля адкрыцця планеты. Назва Трытон была прапанавана Камілем Фламарыёнам у 1880, аднак аж да сярэдзіны XX стагоддзя больш ужывальным была проста «спадарожнік Нептуна» (другі спадарожнік Нептуна быў адкрыты толькі ў 1949). Трытон — бог мора ў грэчаскай міфалогіі.
Нерэіда Правіць
У 1949 годзе амерыканска-галандскі астраном Джэрард Койпер адкрыў другі спадарожнік Нептуна — Нерэіду. Спадарожнік мае самую выцягнутую арбіту з усіх «нядробных» спадарожнікаў планет. Яе адлегласць да Нептуна змяняецца ад 1,4 да 9,7 млн км. Перыяд абароту — 360 сутак. Перыяд вярчэння вакол сваёй восі — 11,5 гадзіны. «Вояджэр-2» у 1989 вызначыў дыяметр Нерэіды — 340 км і яе адбівальную здольнасць — 12 %. Маса спадарожніка складае 3,1×1019 кг. Спадарожнік названы ў гонар нерэід — марскіх німф з грэчаскай міфалогіі.
Астатнія спадарожнікі Правіць
У 1989 «Вояджэр-2» адкрыў шэсць спадарожнікаў Нептуна. Усе яны рухаюцца па кругавых арбітах у прамым кірунку практычна ў плоскасці экватара планеты. Пяць з іх маюць перыяды абароту меншы за перыяд вярчэння планеты, і таму на нептуніянскім небе ўзыходзяць на захадзе і заходзяць на ўсходзе; гэта таксама азначае, што з-за гравітацыйнага трэння яны рана ці позна зваляцца на Нептун. Самы буйны з гэтых спадарожнікаў — Пратэй — няправільнай формы з сярэднім дыяметрам каля 420 км. Ён цямней Нерэіды, і адбівае ўсяго 6 % падаючага святла. Пратэй мае шэры колер; на яго паверхні бачныя кратарападобныя ўтварэнні і трэшчыны. Яшчэ адзін спадарожнік, Ларыса, цёмны аб'ект няправільнай формы памерам 210x180 км, які адбівае 5 % святла. На ім бачныя некалькі кратараў памерамі 30—50 км. Няправільная форма Пратэя і Ларысы ўказвае на тое, што на працягу ўсёй сваёй гісторыі яны заставаліся халоднымі грудамі лёду. Радыусы арбіт спадарожнікаў 117,6 тыс. км і 74 тыс. км адпаведна. Пра астатнія спадарожнікі вядома яшчэ менш. Дэспіна і Галатэя абарочваецца на адлегласцях 62 тыс. км і 52 тыс. км, адпаведна. Таласа абарочваецца вакол Нептуна за 7,5 гадзіны на адлегласці 50 тыс. км. Наяда, з перыядам абароту 7,1 гадзіны, мае арбіту, прыметна нахіленую да плоскасці экватара Нептуна — на 4,5°.
У 2002—2003 адкрыты яшчэ пяць спадарожнікаў Нептуна. Кожны з наваадкрытых аб'ектаў мае дыяметр 30-60 км і нерэгулярную, выцягнутую арбіту з вялікім нахілам. Перыяд іх абароту вакол Нептуна складае ад 5 да 26 зямных гадоў.
Некаторыя параметры Правіць
№ | Канчатковы нумар спадарожніка |
Назва | Уласнае імя |
Час. | Часовае абазначэнне |
a | Вялікая паўвось у км |
e | Эксцэнтрысітэт |
i | Лад да экватара ў градусах |
T | Перыяд абароту ў днях |
D | (Сярэдні) дыяметр у км |
M | Маса ў кг |
Фота | Фотаздымак (градацыя паводле памеру спадарожнікаў) |
< 10 км | 10–30 км | 30–100 км | 101–300 км | 301–1000 км | >1000 км |
№ | Назва | Час. | a | e | i | T | D | M | адкрыццё | Фота |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
I | Трытон | 354 800 | 0,0 | 156,834 | 5,877 | 2707 | 2,1×1022 | 1846 | ||
II | Нерэіда | 5 513 400 | 0,7512 | 7,232 | 360,14 | 340 | 3,1×1019 | 1949 | ||
III | Наяда | S/1989 N 6 | 48 227 | 0,0004 | 4,746 | 0,294 | 67 (96 × 60 × 52) | 1,9×1017 | 1989 | |
IV | Таласа | S/1989 N 5 | 50 075 | 0,0002 | 0,209 | 0,311 | 81
(104 × 100 × 52) |
3,5×1017 | 1989 | |
V | Дэспіна | S/1989 N 3 | 52 526 | 0,0002 | 0,064 | 0,335 | 150
(180 × 148 × 128) |
2,1×1018 | 1989 | |
VI | Галатэя | S/1989 N 4 | 61 953 | 0,0000 | 0,062 | 0,429 | 175
(204 × 184 × 144) |
2,1×1018 | 1989 | |
VII | Ларыса | S/1981 N 1
S/1989 N 2 |
73 548 | 0,0014 | 0,205 | 0,555 | 195
(216 × 204 × 168) |
4,9×1018 | 1981 | |
VIII | Пратэй | S/1989 N 1 | 117 647 | 0,0005 | 0,026 | 1,122 | 420
(440 × 416 × 404) |
5,0×1019 | 1989 | |
IX | Галімеда | S/2002 N 1 | 15 728 000 | 0,5711 | 134,101 | 1879,71 | 48 | 9,0×1016 | 2002 | |
X | Псамафа | S/2003 N 1 | 46 695 000 | 0,4499 | 137,39 | 9115,9 | 28 | 1,5×1016 | 2003 | |
XI | Сао | S/2002 N 2 | 22 422 000 | 0,2931 | 48,511 | 2914,0 | 44 | 6,7×1016 | 2002 | |
XII | Лаамедэя | S/2002 N 3 | 23 571 000 | 0,4237 | 34,741 | 3167,85 | 42 | 5,8×1016 | 2002 | |
XIII | Неса | S/2002 N 4 | 48 387 000 | 0,4945 | 132,585 | 9374 | 60 | 1,7×1017 | 2002 |