Галеча ці ўскрайняя[няпэўнае слова] беднасць, абсалютная беднасць — стан, які характарызуецца цяжкай дэпрывацыяй асноўных патрэб чалавека, як то патрэбы ў харчаванні, пітной вадзе, санітарыі, аховы здароўя, жылля, адукацыі і інфармацыі. Гэты стан залежыць не толькі ад даходу, але і ад доступу да паслуг[1].

Графік змянення колькасці людей у стане галечы (чырвоная зона)

Паняцце галечы ўведзена Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у 1995 годзе. У 2008 годзе галеча вызначана Сусветным банкам, як стан калі чалавек жыве менш за 1,25 долары на дзень у цэнах 2005 года. Гэты бюджэт эквівалентны 1 долару на дзень у цэнах 1996 года ў ЗША. Пераважную большасць людзей, якія жывуць ва ўмовах ускрайняй беднасці, а менавіта 96 % такіх, жывуць у краінах Паўднёвай Азіі, Афрыкі на поўдзень ад Сахары, краінах Карыбскага басейна, Усходняй Азіі і Ціхага акіяна і амаль палова пражываюць у Індыі і Кітаі[2].

Скарачэнне маштабаў галечы і голаду стала першай мэтай развіцця тысячагоддзя, якую ўсталявалі 189 дзяржаў-членаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 2000 годзе. У прыватнасці, адна з мэт прадугледжвала зніжэнне галечы ў два разы да 2015 года. Мэта была дасягнута на 5 гадоў раней за планаваны тэрмін. Да 2030 года паводле планаў ААН, Сусветнага банку і ЗША галеча павіны выкараніць.

Зноскі

  1. «Report of the World Summit for Social Development». United Nations.
  2. «Getting to Zero» Архівавана 30 жніўня 2017.. USAID Discussion Paper.

Спасылкі

правіць