Галубова (Расонскі раён)
Галубо́ва[1] (трансліт.: Halubova, руск.: Голубово) — вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарбачэўскага сельсавета.
Вёска
Галубова
|
У 1939—1954 гадах цэнтр Круцікаўскага сельсавета. У 1954—1964 гадах вёска ўваходзіла ў склад Дудчынскага сельсавета[2], да сакавіка 1977 года — у склад Гарбачэўскага сельсавета[3], да 8 красавіка 2004 года — у склад Заборскага сельсавета[4].
У літаратуры
правіцьГалубова згадваецца ў апавяданні «Рыбак Родзька» са зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. Родзька, галоўны герой апавядання, расказвае, што ля вёскі Галубова ёсць азярынка, куды ўлетку падыходзілі шмат смелых людзей, але раптам знікалі ў прорве. Паводле паданняў, калісьці там было вялікае возера, дзе кожную зіму лавілі рыбу асташы, рыбакі з ваколіц горада Асташкаў у Расіі. Праз нейкі час, у сувязі з містычным здарэннем, людзі закінулі возера і яно зарасло.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 8 верасня 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх