Галёшы або галошы, інакш — макраступы (фр.: galoches, ням.: Galoschen) — непрамакальныя (звычайна гумовыя) накладкі, напрананыя на абутак, некаторыя віды выкарыстоўваюцца як самастойны абутак (садовыя, уцепленыя, дыэлектрычныя і г. д.).

Галёшы
Рэкламны плакат фірмы «Трохкутнік»
Рускія валёнкі з галёшамі

Галёшы з тонкай гумы носяць з валёнкамі. У мінулым іх насілі для абароны абутку, надзяваючы і на туфлі, і на чаравікі (гл. гамашы).

Параўнальна зручна насіць галёшы як зменны абутак на прадпрыемствы, у тэатр, у школу, бо няма неабходнасці, ідучы па вуліцы, несці з сабой мяшок або пакет з абуткам, а для таго, каб пераабуцца, трэба проста зняць галёшы, што займае мала часу.

Па матэрыялах, аздабленні і асаблівасцях выкарыстання адрозніваюцца:[крыніца?]

  • галёшы садовыя;
  • галёшы азіяцкія баваўняныя (мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя, немаўлячыя) і ваўняныя;
  • галёшы з полівінілхларыднага пластыкату чорныя і каляровыя;
  • галёшы гумовыя: клееныя і камбінаваныя, з чорнай і каляровай гумы, лакаваныя і без лакіроўкі, хлапчуковыя і дзявочыя, для нашэння на абутку, валёнках, унтах і г. д.

Першыя гумовыя галёшы з’явіліся ў продажы ў Бостане 12 лютага 1831 года.

Гумовыя галёшы ў форме чаравіка з высокім верхам выкарыстоўваліся падчас Другой сусветнай вайны для нашэння на армейскіх чаравіках

Этымалогія правіць

Слова паходзіць ад фр.: galoche (з 1263 г.), з нявызначанай формы. Па адной з версій, са старажытна-грэцкага καλόπους «сапожная калодка» (κᾶλον «драўніна» + πούς «нага») праз лац.: calopodia; па іншай — з лац.: caliga «бот», па трэцяй — з лац.: gallica «гальская сандалія». Рускае галоша, магчыма, запазычана праз ням.: Galosche[1].

У арміі правіць

У амерыканскай арміі гумовыя галёшы ў форме чаравіка з высокім верхам выкарыстоўваліся падчас Другой сусветнай вайны для нашэння на вайсковых чаравіках. Падчас карэйскай вайны амерыканцы прынялі да выкарыстання варыянт валёнак з галёшамі, у якіх лямец быў цалкам запакаваны ў нутро гумовага чаравіка. Паколькі лямец знаходзіцца ўнутры двухслойнага гумовага чаравіка, ён абаронены ад намакання, тым самым вырашаецца праблема рэгулярнай сушкі валёнак. Такі абутак трэба насіць з тоўстымі ваўнянымі шкарпэткамі. Паказаны варыянт валёнак выкарыстоўваецца і ў нашы дні часткамі, якія нясуць службу на Алясцы.

Галёшы ў культуры правіць

Галоши

Купила мама Лёше
Отличные галоши.
Галоши настоящие,
Красивые, блестящие,
Теперь хоть и захочешь,
А ноги не промочишь!

«Вершы і песні для дзяцей»[2]

  • У вершаванай казцы для дзяцей Карнея Чукоўскага «Тэлефон» («У мяне зазваніў тэлефон…»; 1924, па іншых звестках 1926) Кракадзіл са слязамі просіць даслаць яму галёшы, а таксама яго жонцы і Татошы. З далейшага дыялогу высвятляецца, што высланыя «на мінулым тыдні» дзве пары «выдатных галёшаў» сямействам Кракадзілаў ўжо з’едзены:

— Ах, те, что ты выслал
На прошлой неделе,
Мы давно уже съели
И ждём, не дождёмся,
Когда же ты снова пришлёшь
К нашему ужину
Дюжину
Новых и сладких калош![3]

  • У вершаванай казцы таго ж Чукоўскага «Кракадзіл» (1916) Ваня Васільчыкаў перасцерагае сына Кракадзіла Татошу ад бяздумнага ўчынку:

Тут голос раздался Тотоши:
— А можно мне кушать калоши?
Но Ваня ответил:
— Ни-ни! Боже тебя сохрани!

  • Вядомасцю карыстаецца дзіцячая песенька «Алёшыны галёшы», музыка Аркадзя Астроўскага на верш Зоі Пятровай, пачатковыя радкі з якой цытуюцца ў творах мастацкай літаратуры, публіцыстыцы, у разнастайных журналісцкіх матэрыялах.
  • У аўтабіяграфічным рамане «Абяцанне на досвітку» (фр.: La promesse de l’aube, 1960) французскага пісьменніка Рамэна Гары гатоўнасць хлопчыка ў доказ сваёй любові да суседскай дзяўчынкі Валянціны з’есці сырую галошу прадстаўлена як найвышэйшы подзвіг самаадданага пачуцця[4]. Эпізод рамана паслужыў асновай для помніка Рамэну Гары, адкрытага 22 чэрвеня 2007 года ў Вільнюсе на вуліцы Басанавічаўс (Jono Basanavičiaus g., былая Вялікая Пагулянка, дзе жыў будучы пісьменнік і дзе разгортваецца частка дзеяння рамана). Помнік уяўляе сабой бронзавую скульптуру, якая паказвае хлопчыка з прыціснутым да грудзей галёшам у руках (скульптар Ромас Квінтас)[5].
  • Радыёстанцыя «Срэбны дождж» штогод з 1996 года ўручае ўзнагароду «Серебряная калоша» «за самыя сумнеўныя дасягненні ў шоў-бізнэсе». Назва, відавочна, паходзіць ад выразу «сесці ў галёш», што азначае «трапіць у дурное становішча», «пацярпець няўдачу», «зведаць правал» (выраз «пасадзіць каго-небудзь у галёш» азначае «паставіць у смешнае або няёмкае становішча»).
  • Часам ужываецца прастамоўны выраз «Зара галёшы надзену!», па сэнсе аналагічны выразу «Зара, разбегся!».

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Галоша, Этимологический словарь русского языка.
  2. «Галёшы»
  3. Телефон Архівавана 29 верасня 2007.
  4. Ромен Гари «Обещание на рассвете».
  5. Vilniuje atidengiamas paminklas rašytojui Romain Gary (літ.) Архівавана 28 верасня 2007.