Галіна Арцёмаўна Яшава
Галі́на Арцё́маўна Я́шава (нар. 1959 г., Віцебск) — беларускі вучоны-эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар.
Галіна Арцёмаўна Яшава | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1959 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, навуковы работнік |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Людміла Мікалаеўна Нехарошава |
БіяграфіяПравіць
У 1981 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя бытавога абслугоўвання».
У 1987—1990 гадах навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі, галінамі, комплексамі».
У 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Механізм кіравання НТП ва ўмовах пераходу да рынкавай эканомікі (на прыкладзе прадпрыемстваў Віцебскага аблвыканкама)».
У 1997 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта.
У 2004 годзе скончыла дактарантуру кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі, галінамі, комплексамі».
У 2009 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Фарміраванне і рэалізацыя кластэрнага падыходу ў кіраванні канкурэнтаздольнасцю прадпрыемстваў легкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь».
У 2016 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.
З 1990 па 1995 гг. з'яўлялася асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры эканомікі, арганізацыі і планавання прадпрыемстваў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
У 1995—1999 і 2004—2010 гг. з'яўлялася дацэнтам кафедры камерцыйнай дзейнасці.
З 2010 года займае пасаду загадчыка кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Аўтар больш за 300 навуковых публікацый: 9 манаграфій, больш за 180 артыкулаў, у т.л. у замежных выданнях Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Сербіі. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў.
Навуковыя інтарэсыПравіць
Займаецца даследаваннем метадалогіі і метадаў прымянення кластэрнага падыходу да інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці рэгіянальнай і нацыянальнай эканомікі; даследуе механізмы дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў інавацыйным развіцці эканомікі, механізмы фарміравання партнёрскіх адносін у павышэнні канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў, маркетынгавыя тэхналогіі павышэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў.
УзнагародыПравіць
- 2012 г. — стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам навукі
- 2014 г. — заахвочванне са Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асаблівы ўклад у развіцце здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў
- 2015 г. — Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Іншыя дасягненніПравіць
З'яўлялася майстрам спорту СССР па спартыўнай акрабатыцы, чэмпіёнам Беларусі сярод юніёраў у 1978 годзе, срэбраным прызёрам Беларусі сярод дарослых у 1979 годзе.
БібліяграфіяПравіць
- Кластерный подход в повышении конкурентоспособности предприятий: монография / Г. А. Яшева. - Витебск: УО «ВГТУ» – 2007. – 301 с.
- Маркетинг услуг: учебное пособие / Г.А. Яшева, М.А. Слонимская. - Витебск: УО «ВГТУ» – 2014. – 279 c.
- Методическое пособие для практической разработки бизнес-планов / Г.А. Яшева, И.Н. Калиновская. - Витебск: УО «ВГТУ» – 2015. – 104 c.
- Бизнес-планирование: учебное пособие / Г.А. Яшева. - Витебск: УО «ВГТУ» – 2016. – 539 с.