Га́ліцкае возера (руск.: Га́личское озеро) — возера ў Кастрамской вобласці Расіі.

Галіцкае возера
руск.: Галичское озеро
Краявід Галіцкага возера з гары Балчуг у горадзе Галічы
Краявід Галіцкага возера з гары Балчуг у горадзе Галічы
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 101 м
Даўжыня 17 км
Шырыня 6,4 км
Плошча 75,4 км²
Найбольшая глыбіня 5 м
Басейн
Плошча вадазбору 872 км²
Упадаюць Чэлсма, Сярэдняя
Выцякаюць Вёкса
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Кастрамская вобласць
Галіцкае возера (Расія)
Галіцкае возера
Галіцкае возера
Галіцкае возера (Кастрамская вобласць)
Галіцкае возера
Галіцкае возера
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 08010300111110000005789
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні 75,4[1] км². Даўжыня 17 км, найбольшая шырыня 6,4 км, глыбіня да 5 метраў. Плошча вадазбору 872[1] км². Узровень вады ў возеры — 101 м над узроўнем мора[2]. Катлавіна возера ледавікова-тэктанічнага паходжання[2], мае авальную форму, выцягнутая з захаду на ўсход. Роўныя берагі забалочаныя. Дно глеістае, у возеры буйныя запасы сапрапелю. З канца кастрычніка па красавік возера замярзае.

Галіцкае возера сілкуецца ў асноўным грунтавымі водамі. З усходняга боку ў яго ўпадаюць некалькі рэк, самыя буйныя — Чэлсма і Сярэдняя, выцякае Векса.

На паўднёвым беразе возера размешчаны горад Галіч.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць