Гамарані́зм (Homaranismo) — рэлігійна-філасофскае вучэнне для ўсяго чалавецтва, створанае Л. Л. Заменгофам і заснаванае на прынцыпах экуменізму, пацыфізму, гуманізму. Гамаранізм развіўся са створанага раней Заменгофам гілелізму, які тычыўся толькі яўрэйскага народа. Важным прапаведнікам ідэй гамаранізму стала дачка Заменгофа Лідзія.