Ганарат Арэлацкі
Ганарат Арэлацкі (лац.: Honoratus Arelatensis, Ганарат Арльскі, фр.: Honorat d'Arles; каля 365 — 429, Арль) — біскуп Арля (Арэлата). Шануецца як святы ў каталіцкай царкве (памяць 16 студзеня), і ў праваслаўнай царкве.
Ганарат Арэлацкі | |
---|---|
фр.: Honorat d'Arles | |
![]() | |
Род дзейнасці | каталіцкі святар |
Дата нараджэння | 365 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 430 |
Месца смерці | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў бельгійскай Галіі ў сям’і консула, разам са старэйшым братам Венанцыем распачаў паломніцтва ў Грэцыю (па дарозе, у Карынфе, Венанцый памёр). Вярнуўшыся з паломніцтва ў 410 годзе Ганарат пасяліўся ў пячоры ў горным масіве Эстэрэль (Праванс), а затым пераправіўся на адзін з Лерынскіх астравоў, дзе заснаваў манастыр (Лерынскае абацтва), які стаў пасля буйным духоўным цэнтрам поўдня Францыі. Ганарат быў пасвечаны ў святары, а ў 427 годзе ў біскупы горада Арля. Памёр 6 (па некаторых дадзеных 14 або 15) студзеня 429 года.