Ганна Мартынаўна Базыленка

Ганна Мартынаўна Базыленка (4 красавіка 1908, в. Арахі, Аршанскі павет, цяпер гарадскі пасёлак Арэхаўск, Аршанскі раён — 19 студзеня 1980) — беларускі мовазнавец.

Ганна Мартынаўна Базыленка
Дата нараджэння 4 красавіка 1908(1908-04-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1980(1980-01-19) (71 год)
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

У 1920-я гг. у зборніках Віцебскай маладнякоўскай філіі «Пачатак» і «Світанне», а таксама ў перыядычным друку змяшчала вершы, апавяданні, аднаактовыя п'есы пад сваім прозвішчам і пад псеўданімам Ганна Арахоўская. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1931 г.). Працавала ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі (1933—1938 гг.), у БДУ (1944—1970 гг.; старшы выкладчык, дацэнт, у 1949—1955 гг. намеснік дэкана філалагічнага факультэта). Прымала ўдзел у стварэнні «Руска-беларускага слоўніка» 1937 г.) і «Практычнага беларуска-рускага слоўніка» (рукапіс загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны), абараніла кандыдацкую дысертацыю «Устойлівыя словазлучэнні ў мове твораў Якуба Коласа» (1952 г), манаграфія даследчыцы «Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў беларускай літаратурнай мове» (1964 г.) да сённяшняга дня не страціла навуковага значэння.

Г. Базыленка — аўтар шэрагу навуковых артыкулаў па праблемах сучаснай беларускай мовы, у тым ліку па пытаннях моўнага майстэрства Якуба Коласа, сааўтар падручніка «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Марфалогія» (1957 г.), першага тома акадэмічнай «Граматыкі беларускай мовы» (1962 г.).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Базыленка Ганна Мартынаўна // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 419.