Ганна Мікалаеўна Бурава
Ганна Мікалаеўна Бурава (нар. 27 верасня 1951, Малыя Мацвеевічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Ганна Мікалаеўна Бурава | |
---|---|
Нараджэнне |
27 верасня 1951 (73 гады) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (хімік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар). Працавала старшым інжынерам, начальнікам цэнтральнай лабараторыі, намеснікам галоўнага інжынера па экалогіі і тэхніцы бяспекі гродзенскага завода «Радыёпрыбор», дырэктарам па маркетынгу вытворчага аб’яднання «Радыёхваля», дырэктарам гродзенскага вытворчага гандлёвага камбіната «Хваля».
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].
Зноскі
- ↑ БУРОВА АННА НИКОЛАЕВНА Архівавана 29 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.