Ганна Сцяпанаўна Паліткоўская

(Пасля перасылкі з Ганна Паліткоўская)

Га́нна Сцяпа́наўна Палітко́ўская (у дзявоцтве Мазепа, 30 жніўня 1958, Нью-Ёрк, ЗША — 7 кастрычніка 2006, Масква) — расійская журналістка.

Ганна Сцяпанаўна Паліткоўская
укр.: Ганна Степанівна Політковська
руск.: Анна Степановна Политковская
Імя пры нараджэнні укр.: Ганна Степанівна Мазепа
руск.: Анна Степановна Мазепа
Род дзейнасці журналістка, праваабаронца, пісьменніца, пацыфіст, паэтка, актывіст
Дата нараджэння 30 жніўня 1958(1958-08-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 кастрычніка 2006(2006-10-07)[3][2][…] (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Aleksandr Politkovsky[d]
Дзеці Vera Politkovskaja[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
  • Новая газета[d]
Узнагароды і прэміі

Geschwister-Scholl-Preis[d] (2007)

Hermann Kesten Prize[d] (2003)

прэмія Улафа Пальмэ[d] (2004)

Civil Courage Prize[d] (2005)

Залатое пяро Расіі[d] (2000)

Andrei Sakharov Prize "For Journalism as a Deed"[d] (2002)

прэмія Міжнароднага інстытута прэсы «Героі свабоды сусветнай прэсы»[d] (2006)

Manuel Vázquez Montalbán International Journalism Award[d] (2004)

Premis Internacionals Terenci Moix[d] (2007)

Lettre Ulysses Award[d] (2003)

UNESCO/Guillermo Cano World Press Freedom Prize[d] (2007)

Узнагарода «За мужнасць у журналістыцы»[d] (2002)

John Aubuchon Press Freedom Award[d]

Preis für die Freiheit und Zukunft der Medien[d] (2005)

Artyom Borovik award[d] (2001)

Daniel Pearl Award[d] (2007)

Medal "Make haste to do good"[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 30 жніўня 1958 года ў Нью-Ёрку, дзе яе бацькі знаходзіліся на дыпламатычнай працы.

У 1980 годзе скончыла факультэт журналістыкі МДУ імя М. В. Ламаносава. Падчас навучання ў МДУ пазнаёмілася і выйшла замуж за Аляксандра Паліткоўскага, які вучыўся на тым жа факультэце, але быў на 5 гадоў старэйшы. Ад гэтага шлюбу Паліткоўскія маюць дваіх дзяцей, Ілью і Веру. У 2000 годзе шлюб фактычна распаўся, але афіцыйна пара не разводзілася. У мужа і жонкі былі палярна супрацьлеглыя погляды на прафесію журналіста. Паліткоўскі, будучы рэпарцёрам, казаў пра дзейнасць Ганны: «Гэта не журналістыка… Гэта ці то пісьменніцтва, ці то нешта яшчэ…»

У 1982—1993 гадах працавала ў газетах «Известия» і «Воздушный транспорт», у творчым аб’яднанні «ЭСКАРТ», выдавецтве «Парытэт». Да 1994 года з’яўлялася аглядальнікам штотыднёвіка «Мегаполис-экспресс» у перыяд, калі выданне яшчэ не паспела стаць бульварным. У 1994—1999 гадах — аглядальнік, рэдактар аддзела надзвычайных здарэнняў газеты «Общая газета».

З мая 1999 года — спецыяльны карэспандэнт і аглядальнік газеты «Новая газета». Паліткоўская неаднаразова выязджала ў раёны баявых дзеянняў. За серыю рэпартажаў пра ваенныя дзеянні ў Чачні ў студзені 2000 года Ганне Паліткоўскай прысуджана прэмія «Залатое пяро Расіі».

7 кастрычніка 2006 года застрэлена ў ліфце свайго дома ў цэнтры Масквы. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі побач з яе целам пісталет Макарава з глушыцелем і чатыры гільзы. Першыя звесткі паказвалі на заказное забойства, бо былі зроблены чатыры стрэлы, уключаючы кантрольны стрэл у галаву. Пахавана ў Маскве на Траякураўскіх могілках.

Зноскі

Спасылкі правіць