О́нушкіс[1] (літ.: Onuškis, традыцыйная беларуская назва — Ганусішкі) — мястэчка ў Тракайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Онушкіскай сянюніі. Размешчана на беразе Онушкіскага возера[lt], за 30 км на паўднёвы захад ад Тракая. Насельніцтва на 2011 год — 519 чалавек.

Мястэчка
Онушкіс
літ.: Onuškis
Герб
Герб
Church of Onushkis.JPG
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Ганусішкі
Вышыня цэнтра
147 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Онушкіс на карце Літвы
Онушкіс (Літва)
Онушкіс


ГісторыяПравіць

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Ганусішкі датуецца 1503 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1511 годзе ў Ганусішках збудавалі першы касцёл. У 1524 годзе тут заснавалі мястэчка.

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ганусішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

У XIX ст. у Ганусішках працавалі школа, вінакурня і млын.

Найноўшы часПравіць

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Ганусішкі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе: 1879 год — 197 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 519 чал.

СлавутасціПравіць

  • Касцёл Святых Апосталаў Піліпа і Якуба (1829)

Зноскі

СпасылкіПравіць