Ганча́рня — спецыяльнае памяшканне для занятку ганчарствам, звычайна разлічанае на працу некалькіх майстроў-ганчароў. Уяўляла сабой цагляны ці драўляны будынак, нярэдка падзелены на два памяшканні: у адным стаялі лавы з ганчарнымі кругамі, у другім — ганчарны горан закрытага тыпу. Уздоўж сцен і пад столлю мацаваліся паліцы для сушкі сфармаваных ганчарных вырабаў і захоўвання гатовай прадукцыі. Ганчарні былі пашыраны галоўным чынам у гарадскім і местачковым ганчарстве, вясковыя майстры працавалі пераважна ў хаце. У сучаснасці ганчарня традыцыйнага тыпу ёсць у некаторых дамах і цэнтрах рамёстваў, у многіх народных майстроў-ганчароў[1].

Зноскі

  1. Я. М. Сахута. Ганчарня // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.

Літаратура правіць