Гапак (ад укр.: гоп — усклік, які вымаўляецца падчас танца) — нацыянальны украінскі танец. Музычны памер гапака — 2/4.

Ukrainian National dancer (35480125122).jpg
Кірунак: украінскі народны
Памер: 2/4
Тэмп: энергічны
Вытокі: дэманстрацыя спрыту хлопцаў
Virsky Hopak 2.JPG

Танчаць гапак у украінскіх нацыянальных касцюмах. Танец скачацца энергічна, асноўнымі рухамі танца з’яўляюцца скокі ўпрысядкі, прабежкі, шырокія, высокія скачкі з узмахамі нагамі. Часам у танцы выкарыстоўваюцца баявыя шаблі украінскіх казакоў.

Гапак упершыню з’явіўся ў казачым селішчы Запарожская Сеч і ўяўляў сабою комплекс вайсковых практыкаванняў. Ён аб’ядноўваў у сабе ўсе неабходныя элементы рукапашнага бою.

Шырока выкарыстоўваецца ў операх і балетах.

СпасылкіПравіць