Гарадзецкі сельсавет (Шклоўскі раён)
Гарадзе́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска)[1] Гарадзец.
Гарадзецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шклоўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарадзец |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 22 кастрычніка 1963 |
Дата скасавання | 11 сакавіка 1960 |
Насельніцтва (2019) | 781 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэчна-Шклоўскага сельсавета[2]. 11 сакавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Славенскага (9 населеных пунктаў: вёскі Валосавічы, Гоцішча, Залешча, Кучарына, Любінічы, Ржаўцы, Сасноўка, Стараселле і пасёлак Любінічы) і Фашчаўскага (7 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Зарэчча, Гарадзец, Заходы, Малое Зарэчча, Новыя Чамаданы, Путнікі і Хадулы) сельсаветаў[3].
22 кастрычніка 1963 года ўтвораны зноў у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 17 населеных пунктаў (13 населеных пунктаў Фашчаўскага сельсавета: Аўгустова, Башкіраўка, Вялікае Зарэчча, Гарадзец, Гарадок, Заходы, Княжыцы, Крывель, Малое Зарэчча, Новыя Чамаданы, Путнікі, Слабодка і Хадулы, і 4 населеных пунктаў Гарадзішчанскага сельсавета: Акунёўка, Лысая Гара, Рудня і Царковішча)[4]. 8 мая 1968 года ў склад Гарадзішчанскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Акунёўка, Лысая Гара, Рудня і Царковішча)[5]. 14 снежня 2007 года ў склад горада Шклоў уключана вёска Малое Зарэчча[6], 20 лістапада 2013 года — вёска Вялікае Зарэчча[7].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1271 чалавек[8], з іх 95,7 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 781 чалавек[10].
Крыніцы
правіць- ↑ Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 15-12 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Шкловского района в агрогородки
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 кастрычніка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района Архівавана 9 студзеня 2017.
- ↑ Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.