Гарадское транспартнае прадпрыемства ў Познані

транспартная кампанія ў Познані

ТАА «Гарадское транспартнае прадпрыемства ў Познані» (польск.: Miejskie Przedsiębiorstwo Komunikacyjne w Poznaniu Sp. z o.o.) (МПК Познань) — транспартнае прадпрыемства ў горадзе Познань, якое было створана 28 чэрвеня 2000 года ў выніку пераўтварэння прадпрыемства «Гарадское транспартнае прадпрыемства ў Познані». Прадпрыемства выконвае гарадскія і прыгарадныя пасажырскія перавозкі, а таксама гарадскія перавозкі трамваямі. Традыцыі МПК Познань ўзыходзяць да 1880 года, калі ў горадзе была пабудавана першая конка.

ТАА «Гарадское транспартнае прадпрыемства ў Познані»
Тып прадпрыемства і транспартная кампанія[d]
Заснаванне 1880[1]
Пераемнік Wojewódzkie Przedsiębiorstwo Komunikacyjne w Poznaniu[d][2][3]
Краіна
Адрас
Галіна грамадскі транспарт
Сайт mpk.poznan.pl (польск.)

Гісторыя

правіць

Дарэвалюцыйны перыяд

правіць

Гісторыя грамадскага транспарту Познані пачынаецца 30 ліпеня 1880 года, калі была афіцыйна адкрыта першая лінія конкі, якая злучае чыгуначную станцыю ў тагачасным прыгарадзе Ежыцэ са Старым Рынкам. У хуткім часе лінія конкі была працягнута да вострава Тумскі праз Хвалішэва. У тым жа годзе конка перайшла ў распараджэнне Познаньскай коннай чыгуначнай кампаніі (ням.: Posener Pferde-Eisenbahn-Gesellschaft), якая атрымала манаполію на пашырэнне і эксплуатацыю гарадской трамвайнай сеткі.

У 1891 годзе ў горадзе быў запушчаны яшчэ адзін від грамадскага транспарту — амнібус. Гэтыя конныя машыны перавозілі людзей па маршруце ад цяперашняй чыгуначнай станцыі, якая ў тыя часы знаходзілася ў прыгарадзе горада, а летам — да розных курортаў прыгарада. 6 сакавіка 1898 г. конны трамвай быў заменены на электрычны. Яшчэ да пачатку Першай сусветнай вайны сетка перавозкі пасажыраў была значна пашырана, як у цэнтры горада, так і на яго ўскраінах. Цяпер яна дасягала раёнаў Лазаж, Гурчын, Вільда, Солач і вул. Гарбары, а з 1911 г. і на правым беразе р. Варта.

Другая Рэч Паспалітая

правіць

У міжваенны перыяд трамвайная сетка пасажыраперавозак была прадоўжана да Агроды, Дэмбец, Грунвальд, а таксама Галенцін і Віняры. У той жа час былі зачынены маршруты па вузкіх вулачках старажытнай Познані. У лістападзе 1925 г. у горадзе быў уведзены аўтобусны транспарт па маршрутах, дзе малая колькасць пасажыраў рабіла будаўніцтва трамвая эканамічна неапраўданым. Па гэтай жа прычыне была створана першая і адзіная (да 1939 года) ў краіне тралейбусная лінія, якая злучала раён Сьрудка з вул. Вейска (раён Глувна).

У гады нямецкай акупацыі ў 1943 годзе ў горадзе з'явіўся водны трамвай, а ў 1944 годзе фірма Büssing пачала вырабляць аўтобусы з газавым рухавіком. Падчас вызвалення горада большая частка аўтапарка горада была знішчана. Таму аўтобусы вярнуліся на вуліцы горада толькі ў 1946 годзе, тралейбусы і трамваі (абодва тыпа толькі на левабярэжжы горада) у 1947 годзе.

Познаньскі аўтобус у сацыяістычнай Польшчы

правіць

У наступныя гады схема трамвайнай сеткі ў горадзе паступова змянялася. Рухомы састаў вярнуўся на правы бераг толькі у 1952 годзе, і да 1985 года паступова будаваліся новыя лініі ў абыход старога горада. З 1956 года МПК Познань пачало кіраваць таксама таксі-перавозкамі[4].

2 чэрвеня 1962 года на трамвайнай лініі 11 з'явіўся першы ў горадзе і краіне білетны аўтамат вытворчасці Познаньскага завода водагазалічыльнікаў «Повагаз»[5]. Да 1967 года кожны вагон быў абсталяваны білетным аўтаматам. Але праз 9 гадоў МПК Познань змяніла білетную палітыку, і да 1 ліпеня 1976 года ўсе білетныя аўтаматы былі дэмантаваны[6]. У 1960-я гады тралейбусныя лініі паступова ліквідаваліся і замяняліся аўтобуснымі. 29 сакавіка 1970 года была зачынена апошняя тралейбусная лінія ў горадзе[4].

У то самы час інтэнсіўна развівалася сетка аўтобусных ліній, якія ў 1950-я гады ахоплівалі ўсе перыферыйныя раёны горада, а ў канцы таго ж дзесяцігоддзя пачалі дасягаць прыгарадных мястэчак.

Транспарт Познані ў Трэцяй Рэчы Паспалітай

правіць

У 1993 годзе была кардынальна зменена схема трамвайных і аўтобусных маршрутаў. У 1994 годзе, былі ўведзены праязныя квіткі, а гарадскія ўлады прынялі генеральны план развіцця, які прадугледжваў, што трамвай будзе асноўным транспартам ў горадзе. З 1996 па 1997 гады карэнным чынам быў абноўлены аўтобусны парк. Было набыта 122 сучасныя нізкападлогавыя аўтобусы марак MAN і Neoplan.

Яшчэ адным сур'ёзным прарывам у развіцці грамадскага транспарта Познані, асабліва дя раёнащ Пёнткова і Вінаграды, стала адкрыццё маршруту Познаньскага хуткага трамвая, які планаваўся на працягу многіх гадоў і які ўяўляе сабой участак 6,1 км. У 1998 годзе была створана сістэма назірання за аўтатранспартам у рэжыме рэальнага часу, якая дазваляе карэкціраваць час у дарозе так, каб транспартныя сродкі максімальна дакладна прытрымліваліся раскладу.

У 2000 годзе МПК Познань стала камерцыйнай кампаніяй. Сістэма аплаты праезду падвергнулася рэвалюцыйным зменам: у 2002 годзе былі запушчаны плацяжы праз SMS, а ў 2003 годзе заменены папяровыя абанементы электроннай картай, вядомай як KOMKarta.

24 чэрвеня 2008 года гарадская рада Познані прыняла пастанову, у выніку якой з 1 кастрычніка 2008 года адбыліся змены ў функцыянаванні грамадскага транспарту ў горадзе. МПК Познань была пазбаўлена некаторых функцый кіраўніцтва грамадскага транспарту і праў распарадчыка пуцявой і сеткавай інфраструктур, а таксама прыпынкамі і аўтастанцыямі. Гэтыя задачы, а таксама продаж і кантроль білетаў узяла на сябе новастворанае — «Упраўленне гарадскога транспарту ў Познані» (ЗТМ Познань). МПК Познань, як унутраны аператар гміны, пачала займацца толькі транспартам на падставе дамовы, заключанай з горадам.

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. https://www.mpk.poznan.pl/strefa-biznes/historia/kalendarium/ Праверана 27 ліпеня 2023.
  2. Wales J., Starling A. B. Вікія — 2004. Праверана 27 ліпеня 2023.
  3. Wales J., Starling A. B. Вікія — 2004. Праверана 27 ліпеня 2023.
  4. а б Historia (польск.). MPK Poznań Sp. z o.o.. Праверана 5 снежня 2023.
  5. Grzywacz, M., Kirych, A.Komunikacja masowa 1945—1970 / Mirosław Grzywacz, Aleksander Kirych // Kronika Miasta Poznania: kwartalnik poświęcony problematyce współczesnego Poznania. — 1974. — Rok 42. — № 4. — 12 października. — S. 26.
  6. Wojcieszak, J. Tramwaje elektryczne w Poznaniu / Jan Wojcieszak // Kronika Miasta Poznania. — 1998. — Rok 66. — № 4. — S. 238—239

Спасылкі

правіць