Гарадскі аўтобус Познані

Гарадскі аўтобус Познані — адзін з відаў мясцовага транспарту ў Познані. Адна з найстарэйшых аўтобусных сістэм у Польшчы. Першы гарадскі аўтобусны маршрут быў запушчаны ў 1925 годзе. Аўтобусы належаць ТАА «Гарадское транспартнае прадпрыемства ў Познані» (МПК Познань), якое разам з перавозчыкамі з суседніх гмін абслугоўвае гарадскія і прыгарадныя лініі (акрамя гарадскога транспарту ў Сважэндзы) ад імя «Упраўлення гарадскога транспарту ў Познані» (ЗТМ Познань).

Познаньскі аўтобус
Аўтобусная сістэма
Краіна Сцяг Польшчы Польшча
Горад Познань
Дата адкрыцця 1 лістапада 1925 г.
Дата зачынення Дзеючая
Колькасць маршрутаў 124
Колькасць аўтобусных паркаў 2
Колькасць аўтобусаў 342
Кошт праезду 4 PLN (15 мінут)
6 PLN (45 мінут)
8 PLN (90 мінут)
15 PLN (1 гадзіна ў зоне А)
20 PLN (1 гадзіна ў зоне ABCD)
50 PLN (7 дзён у зоне A)
80 PLN (7 дзён у зоне ABCD)
Кампанія-перавозчык «Упраўленне гарадскога транспарту ў Познані»
(ЗТМ Познань)
Сайт кампаніі https://www.ztm.poznan.pl/
Познаньскі аўтобус на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Другая Рэч Паспалітая правіць

Першым прадпрыемствам, якое атрымала канцэсію на адкрыццё аўтобусных ліній у Познані, стала фірма АТ «Аўтобусы Познані»[1].

1 лістапада 1925 года лічыцца пачаткам рэгулярных аўтобусных перавозак у Познані, калі пачалі працаваць аўтобусы Познаньскай электрычнай чыгункі[2]. Першыя аўтобусныя лініі пазначаліся літарамі A, B і г.д. (толькі ў 1954 годзе іх сталі абазначаць лічбамі, пачынаючы з 51). Адна лінія ішла ад Старога Рынку да Глувна, а другая таксама ад Старога Рынку да Віняраў. Неўзабаве была запушчана трэцяя лінія — ад Пошча свабоды да вул. Я. Матэйка. Пасажыраў перавозілі 4 нядаўна набытыя аўтобусы Scania (кожны на 25 пасажыраў). 8 красавіка 1934 года была адкрыта першая прыгарадная лінія, якая ішла да Масіна (функцыянаваа толькі 2 гады)[3].

У 1944 годзе ў Познані з'явіліся першыя аўтобусы «Büssing» з газавымі рухавікамі.

Познаньскі аўтобус у сацыялістычнай Польшчы правіць

Значнае развіццё аўтобусны транспарт Познані атрымаў у 1950-я гады. Маршрутныя лініі сталі дасягаць многіх перыферыйных раёнаў (напрыклад, Кжыжоўнік або Стараленка Велька), а таксама за межамі горада (Сважэндз, Тарнова Падгурнэ, Пушчыкова). У гэты жа час у скад парку быў прыняты новы рухомы састаў: спачатку San H01B, а потым — San H25B і з сярэдзіны 1960-х гг ЗІС-155[3]. Першапачаткова транспарт стаяў на вул. Звяжынецка, а ў 1968 годзе з'явілася новае дэпо па вул. Варшавска[4].

У 1959 годзе ў Познань паступіў першы Jelcz 272 MEX[5], а ў 1966 годзе — першыя 6 сучлененых Jelcz AP-02. У 1970 годзе ў МПК Познань былі толькі аўтобусы маркі Jelcz (227 аўтобусаў) і турыстычны аўтобус маркі Karosa. Прыкладна ў 1975 годзе, часцей за ўсё на лініі АгродыКжыжоўнік, курсіраваў Jelcz з прычэпамі (13 штук PO01). Па стане на 1975 год прадпрыемствам МПК Познань было перавезена 101 077 пасажыраў[4]. У 1977 годзе ў Познань пачалі паступаць першыя экзэмпляры Jelcz PR110 (10 штук), на якіх у дзень адкрыцця 49-га Познаньскага міжнароднага кірмашу ехала партыйна-ўрадавая дэлегацыя. З 1983 года ў аўтапарк папоўніўся мадэрнізаванымі Jelcz PR110M. У 1984 годзе у скадзе МПК Познань было 155 Jelczy PR110U, 23 Jelcze PR110M і 4 Jelcze PR110IL. У 1980-х гадах па меры імпарту новай маркі Ikarus колькасць Jelcza пачала скарачацца[6]. У 1981 годзе аўтапарк МПК Познань пераехаў у новае дэпо па вул. Кача (Капаніна)[5].

Познаньскі аўтобус у Трэцяй Рэчы Паспалітай правіць

У 1991 годзе, у сувязі з ліквідацыяй прыгарадных ліній, большасць аўтапарка горада была перададзена гмінам каля Познані, а ў 1992 годзе аўтобусы маркі Jelcze былі канчаткова зняты з эксплуатацыі. Пакінулі толькі 3 аўтобуса для экскурсій[6]. У 1991 годзе наўзамен закрытых трамвайных ліній былі ўведзены начныя аўтобусныя маршруты. У 1990-я гады быў закуплены першы нізкападлогавы аўтобус (1995 год), а з 1996 года былі ўведзены ў эксплуатацыю 122 нізкападлогавых аўтобуса марак MAN і Neoplan польскай вытворчасці[5]. У 2002 годзе была ўстаявана сістэма ўнутранага маніторынгу транспартных сродкаўм МПК Познань. З 2006 года ўсе аўтобусы Solaris абсталёўваюцца кандыцыянерамі.

У 1994 годзе быў пастаўлены рэкорд па пасажыраперавозкам у горадзе — 191 452 пасажыраў. Аднак у будучыні пасажыраперавозкі скарачаліся за кошт развіцця асабістага транспарту[4].

З 16 студзеня 2010 года аўтапарк Познані цалкам скадзены з нізкападлогавых аўтобусаў. У 2013 годзе МПК Познань зняла з маршрута адзіны сярэднепадлогавы Ikarus 435.05D.

Аўтобусны парк правіць

Сучасны рухомы склад правіць

 
MAN NL263 Lion’s City
 
Solaris Urbino 12
 
Solaris Urbino 18 III
 
Solaris Urbino 18 Hybrid
Тып Пачатак экспуатацыі Клімат-кантроль Колькасць
Kapena Urby 65c 2011  Y 1
Mercus City 2022  Y 5
MAN NL263 Lion’s City 2005  N 10
MAN NL273 Lion’s City 2009  Y 3
Solaris Urbino 8,6 2011  Y 26
Solaris Urbino 12 III 2009  Y 85
Solaris Urbino 12 IV
Solaris Urbino 18 III 2006  Y 131
Solaris Urbino 18 IV
Solaris Urbino 18 III hybrid Allison II 2008  Y 1
Solaris Urbino 12 IV electric 2020  Y 37
Solaris Urbino 18 IV electric 2019  Y 21
Mercedes-Benz Conecto G 2023  Y 20
Усе транспартныя сродкі 342
Доля аўтобусаў з нізкай падлогай і нізкім уваходам 100%
Доля аўтобусаў з клімат-кантролем 92%

Крыніцы правіць

  1. Kopeć, Z. Poznań między wojnami: opowieść o życiu miasta 1918-1939 / Zbigniew Kopeć. — Łódź: Księży Młyn Dom Wydawniczy Michał Koliński, 2013. — 129, [1] s.: il. — S. 51. —ISBN 978-83-7729-030-9.
  2. Kopeć, Z. Poznań między wojnami: opowieść o życiu miasta 1918-1939 / Zbigniew Kopeć. — Łódź: Księży Młyn Dom Wydawniczy Michał Koliński, 2013. — 129, [1] s.: il. — S. 51. —ISBN 978-83-7729-030-9.
  3. а б Strenk, M. J. To już 80 lat minęło! Rozmowa z dyrektorem przewozów autobusowych — Krzysztofem Książykiem / Marian Janusz Strenk // Z Życia MPK Poznań. — 2005. № 3(725). — S. 1—2. — ISSN 0329-6637
  4. а б в Komunikacja autobusowa coraz bardziej popularna // Z Życia MPK Poznań. — 2006. — № 7(748). — S. 3. — ISSN 0329-6637.
  5. а б в 130 lat komunikacji miejskiej w Poznaniu // Z Życia MPK Poznań. — 2010. — № 6(810). — S. 2—6. — ISSN 0329-6637.
  6. а б Jurczak, M. Krótka historia francuskiego Berlieta. PeeRka powraca / Marcin Jurczak // Z Życia MPK Poznań. — 2008. — № 19(793). — S. 10—11. — ISSN 0329-6637.