Упраўленне гарадскога транспарту ў Познані

Упраўленне гарадскога транспарту ў Познані (польск.: Zarząd Transportu Miejskiego w Poznaniu) (ЗТМ Познань) — кампанія ў горадзе Познань, якая займаецца арганізацыяй і кіраваннем грамадскім пасажырскім транспартам. ЗТМ Познань было створана рашэннем Гарадской рады Познані ад 24 чэрвеня 2008 года[1]. Пачаў дзейнічаць з 1 кастрычніка 2008 года. Кожны перавозчык, які працуе ў межах ЗТМ, абавязаны размяшчаць лагатып (*ztm) на сваіх транспартных сродках у аконнай паласе з боку дзвярэй у пярэдняй частцы транспартнага сродку[2].

Упраўленне гарадскога транспарту ў Познані
Заснаванне 2008
Сайт ztm.poznan.pl

Задачы правіць

У задачы падраздзялення ўваходзіць арганізацыя грамадскага транспарту ў Познані і, паводле пагадненняў, у суседніх гмінах (Дапева, Любань, Масіна, Пушчыкова, Сухы Ляс і часткова ў: Чарвонак, Камарнікі, Курнік і Сважэндз).

А таксама:

  • вызначэнне маршруту ліній і размяшчэння прыпынкаў, а таксама вызначэнне часовых змяненняў маршруту ліній, якія ўзніклі ў выніку выключэння асобных маршрутаў з руху на час правядзення рамонтных работ;
  • выдача і распаўсюджванне білетаў і іншых сродкаў аплаты праезду (уключаючы гарадскую карту PEKA у інтэграванай сістэме грамадскага транспарту);
  • білетны кантроль;
  • праверка перавозчыкаў на адпаведнасць палажэнням заключаных дагавораў.

Перавозчыкі правіць

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Uchwała nr XXXVIII/411/V/2008 z dnia 2008-06-24 (польск.). Biuletyn Informacji Publicznej Urzędu Miasta Poznania (24 чэрвеня 2008). Праверана 15 снежня 2023.
  2. Regulamin przewozów (польск.)(недаступная спасылка). ZTM Poznań (11 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2012. Праверана 15 снежня 2023.

Спасылкі правіць