Гарадскі транспарт ў Сважэндзы
Гарадскі транспарт ў Сважэндзы — грамадскі транспарту ў горадзе і гміне Сважэндзы, якая функцыянуе з 1991 года. У цяперашні час грамадскі транспарт у Сважэндзы перавозіць каля 3 млн пасажыраў штогод.
Гарадскі транспарт ў Сважэндзы | |
---|---|
Аўтобусная сістэма | |
Краіна | Польшча |
Горад | Сважэндз |
Дата адкрыцця | 1991 г. |
Дата зачынення | Дзеючая |
Колькасць маршрутаў | 18 |
Колькасць аўтобусных паркаў | 1 |
Колькасць аўтобусаў | 34 |
Кампанія-перавозчык |
«Упраўленне гарадскога транспарту ў Познані» (ЗТМ Познань) |
Сайт кампаніі |
https://www.ztm.poznan.pl/ https://spk.swarzedz.pl/ |
Вікісховішчы | на
Абслугоўвае пасажыраў ААТ «Сважэндзскае камунальнае прадпрыемства»[1], а таксама МПК Познань (маршрутныя лініі 173 і 425), Транском Чарвонак (маршрутныя лініі 323 і 398), маршрутныя лініі якіх пралягаюць праз гміну. Акрамя таго, адну лінію абслугоўваюць Камунальная служба Кляшчэва — маршрутная лінія 489 і «Marco Polo» — маршрутная лінія Слупца—Познань.
Гісторыя
правіцьГісторыя грамадскага транспарту ў Сважэндзы пачалася ў 1991 годзе, калі горад Сважэндз пераняў ад МПК Познань 3 маршрутныя лініі (104, 112 і 123), якія злучалі Сважэндз з Познанню. У 1992—2011 гадах грамадскі транспарт абсугоўвала ААТ «Wiraż-Bus»[2], а з 1 студзеня 2012 года па 31 снежня 2016 года — Служба камунальнай гаспадаркі ў Сважэндзы. З 1 студзеня 2017 года грамадскі транспарт пачало абслугоўваць ААТ «Сважэндзскае камунальнае прадпрыемства»[1].
Аўтобусны парк
правіцьТып | Экспуатацыя | Колькасць |
---|---|---|
Volvo B10Ma | 1997—2021 | 1 |
Volvo B10L | 1998—2021 | 2 |
Volvo B10BLE 6x2 | 2000—2021 | 3 |
Volvo 7000A | з 2001 | 2 |
Volvo 7000 | з 2002 | 1 |
Solaris Urbino 12 | з 2008 | 8 |
Solaris nUrbino 12 Hybrid | з 2017 | 11 |
Solaris Urbino 15 | з 2005 | 5 |
Solaris Urbino 18 | з 2004 | 4 |
Solaris Urbino 18 hybrid | з 2019 | 1 |
Solaris Urbino 18 hybrid | з 2021 | 3 |
Isuzu Citibus | з 2017 | 2 |
Усе транспартныя сродкі | 37 |