Ача

(Пасля перасылкі з Гара Ача)

Ача (ісп.: Hacho) — невысокая гара, якая ўзвышаецца над Сеутай, іспанскім эксклавам у Паўночнай Афрыцы. Гара, якая ў антычнасці называлася Абіла, размяшчаецца на беразе Гібралтарскага праліва і па адной з версій з’яўляецца паўднёвым Геркулесавым слупом. Па іншай версіі пару Гібралтарскай скале складае гара Джэбель-Муса на тэрыторыі Марока.

Ача
ісп. Hacho
Monte Hacho.JPG
Гара Ача, на пярэднім плане — гавань Сеуты. На вяршыні ўзвышша бачная крэпасць Монтэ Ача.
Вышэйшы пункт
Абсалютная вышыня204[1] м
Размяшчэнне
35°53′49″ пн. ш. 5°17′12″ з. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнСеута
Ача (Іспанія)
Ача
Ача
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Ача знаходзіцца паўвостраве Альміна, які ўразаецца ў праліў, таму вышыня мела стратэгічнае значэнне, і форт (ісп.: Fortaleza de Hacho), пабудаваны на вяршыні ў часы Візантыі, пасля падтрымліваўся і пашыраўся мараканцамі, партугальцамі і іспанцамі. У наш час належыць іспанскім ваенным. На гары таксама размешчаны кляштар Эрміта-дэ-Сан-Антоніа і помнік генералісімусу Франсіска Франка.

Зноскі

СпасылкіПравіць