Гваздзіха
Гваздзіха — найвышэйшы пункт Нешчардаўскага ўзвышша і Расонскага раёна (Віцебская вобласць), вышыня 224 м над узроўнем мора. Некаторыя міжузгоркавыя паніжэнні вакол помніка, забалочаныя. У ваколіцах сустракаюцца міжузгоркавыя паніжэнні запоўненыя азёрнай вадой. Да іх ліку можна аднесці возера Карэчна (173,3 м над узроўнем мора, глыбіня да 12 метраў) і возера Получка (179,2 м над узроўнем мора, глыбіня да 16 метраў). На тэрыторыі помніка знаходзіцца шмат вялікіх валуноў, дыяметрам каля 2-х метраў. Адзін з такіх валуноў знаходзіцца на вяршыні — выбаргскі граніт дыяметрам 2,2 метра. Помнік прыроды гара «Гваздзіха» ўтварылася прыкладна 14-15 тысячагоддзяў таму. Гара добра захавалася і мае каштоўнасць для вырашэння шэрагу спецыяльных геалагічных і геамарфалагічных праблем.
Літаратура
правіць- Пасанен, В. Э. Вертикальная Беларусь: справочник-путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: Право и экономика, 2013.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Узгорак}}. |