Герызі́м, часам Гарызі́м (іўр.: גריזים, араб. جبل جرزيم‎‎) — вяршыня на тэрыторыі Палесцінскай аўтаноміі. Вышыня - 881 м. Складзена пераважна вапнякамі. Паўднёвыя схілы ўтвараюць плато. На паўночных схілах месціцца горад Наблус. Гара Герызім лічыцца сакральным месцам самаран.

Герызім
جبل جرزيم, גריזים
Герызім
Каардынаты: 32°11′58″ пн. ш. 35°16′22″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Палесцінская аўтаномія, Ізраіль
Вышыня вяршыні 881 м

Герызім (Ізраіль)
Герызім
Герызім
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Самаране вераць, што гара стала свяшчэнным месцам старажытных яўрэяў адразу пасля заваявання зямель Ізраіля Ісусам Навінам. На ёй дзейнічаў самаранскі храм, які разбураўся ў 128 г. да н. э. і ў 533 г. н. э.

Археалагічныя раскопкі праводзіліся з сярэдзіны XX ст. На вяршыні захаваліся штучныя каменныя канструкцыі, якія самаране лічаць рэшткамі свайго храма. Аднак археолагі сцвярджаюць, што частка канструкцый значна больш старая і можа з'яўляцца старажытным дальменам. Акрамя таго, знойдзены рэшткі пабудовы, які вызначаюць як грэчаскі храм Зеўса. Ён быў пабудаваны ў рымскі перыяд.

Гара Герызім — месца пілігрымак самаран, а таксама турыстычная славутасць.

СпасылкіПравіць