Даўгаплецісты. Сцябло і чаранкі лісця апушаныя, лісце круглавата-ныркападобнае, зубчастае, 5—7-лопасцевае, мяккае, краі звісаюць. Кветкі бледна-аранжавыя з завостранымі пялёсткамі, адагнутыя.
Спелыя плады
Плады разнастайнай формы і памеру, масай да 6—18 кг, звычайна выцягнутыя, перахопленыя ў сярэдняй частцы і расшыраныя на канцы, жоўтыя або карычневыя. Мякаць аранжавая, шчыльная, скурка мяккая.
Радзіма — Цэнтральная Амерыка. Культывуецца ў Еўразіі. Цеплалюбівая расліна. Перыяд вегетацыі 100—120 дзён.
Кашгарскі гарбуз мае падоўжаныя плады, перахопленыя ў сярэдняй частцы, масай 6—18 кг. Афарбоўка апельсінавая са светла-карычневымі разарванымі палосамі. Мякаць салодкая. Насенне дробнае, бруднавата-белае з хвалістым абадком.
Плод сорту Палаў-каду ўкарочаны, каля асновы і вяршыні таўсцейшы, масай 4—8 кг. Афарбоўка светла-карычневая, мякаць сярэднесалодкая. Насенне буйное, авальнае, бледна-шараватае, з цёмным рубчыкам.