Гарганы (укр.: Ґорґани) — сістэма горных хрыбтоў у знешняй паласе Украінскіх Карпат, размешчаных у Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцях. Распасціраюцца на 75 км з захаду-паўночнага захаду ад даліны Мізункі і Ракі на паўднёвы ўсход да даліны Прута. Шырыня з захаду на ўсход складае каля 40 км.

Гарганы
Гара Стрымба
Гара Стрымба
Краіна
Даўжыня75 км
Шырыня40 км
Найвышэйшая вяршыняСівуля 
Найвышэйшы пункт1836 м 
Гарганы (Украіна)
Гарганы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва паходзіць ад каменных асыпкаў, што завуцца «горган». Найвышэйшая гара масіву Гарганы — гара Сівуля вышынёй 1836 метраў. Раён вельмі папулярны сярод турыстаў, тут праходзяць найбольш дзікія маршруты ў Карпатах.

У Гарганах знаходзіцца перліна Карпат — возера Сінявір, Маняўскі вадаспад, гарналыжны курорт Букавель і яшчэ шмат цікавых славутасцяў.

Некаторыя вяршыні правіць

  • Вялікая Сівуля (1836 м)
  • Малая Сівуля (1818 м)
  • Ігравец (1804 м)
  • Высокая (1803 м)
  • Браткоўская (1788 м)
  • Гропа (1763 м)
  • Даўбушанка (1754 м)
  • Грофа (1748 м)
  • Пападдзя (1740 м)
  • Вядзьмежык (1735 м)
  • Парэнкы (1735 м)
  • Маладая (1723 м)
  • Стрымба (1719 м)
  • Чорная Клева (1719 м)
  • Дурня (1709 м)
  • Барэўка (1694 м)
  • Буштул (1691 м)
  • Яйка-Ілемскае (1679 м)
  • Баярын (Караткан) (1679 м)
  • Паленскі (1674 м)
  • Бэрць (1666 м)
  • Сіняк (1665 м)
  • Яйка-Перагінскае (1595 м)
  • Горган Ілемскі (1587 м)
  • Хамяк (1542 м)

Літаратура правіць

  • Геаграфічная энцыклапедыя Украіны