Гарналыжны спорт на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 — хуткасны спуск (мужчыны)

Гарналыжны спорт
на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014
Хуткасны спуск   мужчыны   жанчыны
Слалам мужчыны жанчыны
Гіганцкі слалам мужчыны жанчыны
Супергігант мужчыны жанчыны
Суперкамбінацыя мужчыны жанчыны
Кваліфікацыя

Спаборніцтвы па хуткаснаму спуску ў гарналыжным спорце сярод мужчын на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 прайшлі 9 лютага. Месцам правядзення спаборніцтваў стаў гарналыжны курорт Роза Хутар. Спаборніцтвы пачаліся ў 11:15 па мясцовым часе (UTC+4) з 15-хвіліннай затрымкай адносна раскладу. Гэта быў першы від гарналыжнай праграмы, у якім былі разгуляныя медалі на Гульнях у Сочы. У мужчынскім хуткасным спуску прынялі ўдзел 49 спартсменаў з 23 краін (адзін гарналыжнік на старт не выйшаў). Дзеючым чэмпіёнам у гэтай дысцыпліне з'яўляўся швейцарскі гарналыжнік Дзідзье Дэфаго, які выступаў і ў Чырвонай Паляне, але не здолеў патрапіць нават у 10-ку лепшых.

Маціяс Маер, сын віцэ-чэмпіёна Алімпійскіх гульняў 1988 года ў супергіганце Хельмута Маера, ні разу не быў нават у тройцы лепшых на этапах Кубка свету ў хуткасным спуску. На рахунку Маціяса толькі два другія месцы ў супергіганце. Аўстрыйцы, якія не выйгралі ніводнага медалю ў мужчынскім гарналыжным спорце на Алімпіядзе 2010 года ў Ванкуверы, у Сочы ўжо ў першым старце ўзялі золата.

Крыстаф Інерхофер выйграў сваю першую ў кар'еры алімпійскі медаль (італьянцы выйгралі медаль у гэтай дысцыпліне ўпершыню з 1976 года, калі трэцім на Гульнях у Інсбруку стаў Херберт Планк). К’етыль Янсруд дадаў бронзу Сочы да свайго срэбра Ванкувера-2010 у гіганцкім слаламе.

Маер досыць павольна прайшоў верхнюю частку трасы: на другой кантрольнай адсечцы з пяці ён саступаў Інерхоферу 0,44 сек, Бодэ Мілеру — 0,31 сек, Янсруду — 0,15 сек, аднак другую частку трасы прайшоў больш упэўнена.

Медалісты правіць

Золата Срэбра Бронза

  Маціяс Маер
Аўстрыя

  Крыстаф Інерхофер
Італія

  К’етыль Янсруд
Нарвегія

Спаборніцтва правіць

Месца Нумар Спартсмен Краіна Час Адставанне
1 11 Маціяс Маер   Аўстрыя 2:06,23
2 20 Крыстаф Інерхофер   Італія 2:06,29 +0,06
3 8 К’етыль Янсруд   Нарвегія 2:06,33 +0,10
4 18 Аксель Лунд Свіндаль   Нарвегія 2:06,52 +0,29
5 7 Трэвіс Гэнанг   ЗША 2:06,64 +0,41
6 3 Карла Янка   Швейцарыя 2:06,71 +0,48
7 14 Петэр Філ   Італія 2:06,72 +0,49
8 15 Бодэ Мілер   ЗША 2:06,75 +0,52
9 9 Макс Франц   Аўстрыя 2:07,03 +0,80
10 21 Эрык Гэй   Канада 2:07,04 +0,81
11 17 Дамінік Парыс   Італія 2:07,13 +0,90
12 10 Вернер Хіл   Італія 2:07,16 +0,93
13 13 Беат Фойц   Швейцарыя 2:07,49 +1,26
14 27 Дзідзье Дэфаго   Швейцарыя 2:07,79 +1,56
15 16 Патрык Кюнг   Швейцарыя 2:07,82 +1,59
16 26 Давід Пуасон   Францыя 2:07,83 +1,60
17 23 Георг Штрайтбергер   Аўстрыя 2:07,86 +1,63
18 19 Адрыен Тэа   Францыя 2:07,89 +1,66
19 6 Бенджамін Томсен   Канада 2:08,00 +1,77
20 29 Ондржэй Банк   Чэхія 2:08,24 +2,01
21 2 Ян Худэк   Канада 2:08,49 +2,26
22 22 Клаус Кроль   Аўстрыя 2:08,50 +2,27
23 5 Аляксандр Глебаў   Расія 2:08,96 +2,73
24 33 Клемен Косі   Славенія 2:08,96 +2,75
25 28 Мануэль Осбарн-Парадзі   Канада 2:09,00 +2,77
26 30 Гільерма Фае   Францыя 2:09,03 +2,80
27 1 Стывен Наймен   ЗША 2:09,15 +2,92
28 31 Паўль дэ ла Куэста   Іспанія 2:09,46 +3,23
29 24 Натка Зрнчыч-Дзім   Харватыя 2:09,80 +3,57
30 25 Марка Саліван   ЗША 2:10,10 +3,87
31 36 Юрый Данілачкін   Беларусь 2:10,58 +4,35
32 34 Кевін Эстэйл Рыгайл   Андора 2:10,80 +4,57
33 35 Ігар Закурдаеў   Казахстан 2:11:28 +5,05
34 4 Феран Тэра   Іспанія 2:11,43 +5,20
35 46 Марцін Ураблік   Чэхія 2:11,73 +5,50
36 49 Георгі Георгіяў   Балгарыя 2:12,49 +6,26
37 41 Крыстафер Фаруп   Данія
38 45 Нікола Чангараў   Балгарыя
39 39 Арна Алесандрыа   Манака
40 37 Марк Аліверас   Андора
41 42 Хенрык фон Апен   Чылі
42 48 Марцін Хубер   Казахстан
43 40 Дзмітрый Кошкін   Казахстан
44 47 Ігар Лайкерт   Боснія і Герцагавіна 2:15,07 +8,84
45 43 Марцін Бендзік   Славакія
46 50 Іаан Валеру Ачырыяае   Румынія
47 38 Робертс Родэ   Латвія
44 Крысціян Хаўер Сімары Біркнер   Аргенціна DNS
12 Жаан Клары   Францыя DNF
32 Александэр Омат Кільдэ   Нарвегія DNF

Спасылкі правіць