Ян Худэк
Ян Худэк ![]() | |||||||||||||||||
Грамадзянства | ![]() | ||||||||||||||||
Дата нараджэння | 19 жніўня 1981 (41 год) | ||||||||||||||||
Месца нараджэння | Шумперк, Чэхаславакія | ||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||
Вага | 93 кг | ||||||||||||||||
Кар'ера | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клуб | ![]() | ||||||||||||||||
Статус | спаборнічае | ||||||||||||||||
Медалі | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Вынікі | |||||||||||||||||
Кубак свету | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Апошняе абнаўленне: 24 лютага 2012 |
Ян Худэк (англ.: Jan Hudec; 19 жніўня 1981, Шумперк) — канадскі гарналыжнік, віцэ-чэмпіён свету 2007 года ў хуткасным спуску, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы ў супергіганце. Спецыяліст хуткасных дысцыплін.
Спартыўная кар'ераПравіць
У Кубку свету Худэк дэбютаваў у 2002 годзе, у лістападзе 2007 года атрымаў сваю першую перамогу на этапе Кубка свету ў хуткасным спуску. Лепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з'яўляецца для Худэка 37- е месца ў сезоне 2007/08.
На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы стаў 25-м у хуткасным спуску і 23-м у супергіганце.
Першую алімпійскую ўзнагароду Ян Худэк атрымаў на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014, дзе падзяліў бронзу з амерыканцам Бодэ Мілерам. Ян стаў першым алімпійскім прызёрам сваёй краіны ў гарналыжных спаборніцтвах не ў хуткасным спуску, а таксама першым канадскім гарналыжнікам, які выйграў медаль на Алімпіядзе за апошнія 20 гадоў.[1]
За сваю кар'еру ўдзельнічаў у трох чэмпіянатах свету, заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету 2007 года ў шведскім Орэ.
Выкарыстоўвае лыжы вытворчасці фірмы Rossignol.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Ян Худэк — статыстыка на сайце FIS (англ.)
- Ян Худэк — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Афіцыйны сайт