Гарняк (Алтайскі край)

Гарняк (руск.: Горняк) — горад (з 1969) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Локцеўскага раёна Алтайскага края. Насельніцтва 15,6 тыс. чал. (2006). Заснаваны ў 1942 годзе.

Горад
Гарняк
руск.: Горняк
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1942
Горад з
Плошча
  • 27 км²
Вышыня цэнтра
270 м
Насельніцтва
14 969 [1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
38586
Паштовыя індэксы
658420
Аўтамабільны код
22
Гарняк на карце Расіі ±
Гарняк (Алтайскі край) (Расія)
Гарняк (Алтайскі край)
Гарняк (Алтайскі край) (Алтайскі край)
Гарняк (Алтайскі край)

Горад размешчаны на паўднёвым захадзе Алтайскага края на рацэ Залатуха (прыток Алея), за 360 км ад Барнаула недалёка ад мяжы з Казахстанам. Праз горад праходзіць чыгуначная лінія Локаць — Усць-Каменагорск — Рыдэр.

Аснова эканомікі горада — здабыча і ўзбагачэнне поліметалічных руд. Найбуйнае прадпрыемства горада — Алтайскі горна-абагачальны камбінат, які займаецца здабычай і ўзбагачэннем руды, вытворчасцю медзі, цынку, свінцу, олава, алюмінія. У горадзе знаходзяцца Алтайскае шахтабудаўнічае ўпраўленне, Невераўская драбнільна-сартавальная фабрыка, заводы вапнавы, хлебны і малочны, швейная фабрыка.

Зноскі

  1. Территориальный орган Федеральной службы государственной статистики по Алтайскому краю.. Оценка численности постоянного населения по городам и районам Алтайского края на 1 января 2010 года. Праверана 16 июля 2010.(недаступная спасылка)