Але́й (руск.: Але́й)[1] — рака ў азіяцкай частцы Расіі, у Алтайскім краі, левы прыток ракі Об.

Алей
руск. Алей
У Алейскім раёне, у наваколлі сяла Урупіна
У Алейскім раёне, у наваколлі сяла Урупіна
Характарыстыка
Даўжыня 858 км
Басейн 21 100 км²
Расход вады 33,8 м³/с (каля горада Алейск)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 50°51′39″ пн. ш. 82°41′21″ у. д.HGЯO
Вусце Об
 • Каардынаты 52°51′15″ пн. ш. 83°37′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Об
Краіна
Рэгіён Алтайскі край
Код у ДВР 13010200112115200000028
physical
Алей (рака)
Алей (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 858 км. Плошча вадазбору 21 100 км². Сярэдні расход вады 33,8[2] м³/с. Аб’ём сцёку 1,067[2] км³/год. Рака працякае ў межах Руднага Алтая і па Прыобскаму плато[1]. У вярхоўі — паўгорная рака. У сярэднім і ніжнім цячэнні рэчышча меандруе.

Каля ракі гарады Алейск, Рубцоўск. У вярхоўі Алея ў 1979 годзе створана Гілёўскае вадасховішча[2]. Ніжэй па цячэнню знаходзіцца падпорная плаціна Алейскай арашальнай сістэмы, пабудаваная ў 1939 годзе[2]. Каля горада Рубцоўск — Склюіхінскае вадасховішча[2].

У рацэ водзяцца шчупак, акунь, лешч, язь, карась сярэбраны, сібірская плотка, гальян азёрны[3].

Прытокі правіць

Сярод прытокаў Алея: Краснаярка, Чысцюнька, Язеўка, Вавілон, Паспелтха, Кізіха, Залатушка, Сухая Рэчка, Талаўка, Каменка, Бярозаўка, Плоская, Круціха, Часнакоў Алей і інш.[4]

Зноскі

  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б в г д С. Н. Рулёва, Р. С. Чалов Алей // Научно-популярная энциклопедия «Вода Росии» (руск.)
  3. Лифляндский заказник // Официальный сайт Алтайского края Архівавана 23 лютага 2018. (руск.)
  4. Река Алей // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 19. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 34. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі правіць