Гарошынкі (Pisidium) — род прэснаводных двухстворкавых малюскаў.

Гарошынкі

Pisidium pseudosphaerium
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pisidium Pfeiffer, 1821


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  81400
NCBI  98305
FW  61772

Біялагічнае апісанне правіць

Цела ўкрыта клінападобнай або авальнай (даўжыня 2—10 мм) ракавінай з ссунутай назад верхавінкай. Рухаюцца з дапамогай ланцэтападобнай нагі. Дыханне жабернае.

Арэал правіць

Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Амерыцы, Афрыцы; на Беларусі 15 відаў, найбольш пашыраны гарошынкі рачная (Pisidium amnicum), бліскучая (Pisidium nitidum) і балотная (Pisidium casertanum).

Экалогія і спосаб жыцця правіць

Водзяцца ў рэках і азёрах (на пясчаным грунце з рэдкай доннай расліннасцю), у сажалках і балотах. Гермафрадыты. Моладзь выношваюць у спецыяльных вывадковых камерах (марсупіях). За год даюць 2 патомствы (вясновае і раннявосеньскае). Працягласць жыцця да 1 года.

Значэнне правіць

Служаць кормам для бентасаедных рыб. Удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў. Кормяцца мікрапланктонам, рэшткамі раслін і жывёл, якія адфільтроўваюць ад вады праз мантыйную поласць.

Літаратура правіць

  • Дзесяцік І. Гарошынкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 568.