Гарыет Бічэр-Стоу

(Пасля перасылкі з Гарыет Бічэр Стоў)

Га́рыет Элі́забет Бі́чэр-Стоу (англ.: Harriet Elizabeth Beecher Stowe; 14 чэрвеня 1811, Лічфілд, Канектыкут, ЗША — 1 ліпеня 1896, Хартфард, Канектыкут, ЗША) — амерыканская пісьменніца, аўтар знакамітага раману «Хаціна дзядзькі Тома».

Гарыет Бічэр-Стоу
Harriet Beecher Stowe
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Гарыет Элізабет Бічэр
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1811(1811-06-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1896(1896-07-01)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Ліман Бічэр[d][3][7][…]
Маці Roxana Foote Beecher[d]
Муж Кэлвін Эліс Стоўв[d]
Дзеці Charles Edward Stowe[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Жанр паданне[d]
Мова твораў англійская
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
harrietbeecherstowecenter.org
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Гарыет Элізабет нарадзілася ў сям’і вядомага багаслова і прапаведніка Лімана Бічэра. Малодшы брат Генры Уорд Бічэр таксама стаў прапаведнікам. Выхоўвалася ў пурытанскай традыцыі і непрыняцці рабства. Доўгі час будучая пісьменніца была настаўніцай у заснаванай яе сястрой школе для дзяўчынак. У 1836 выйшла замуж за Кельвіна Эліса Стоу, прафесара багаслоўя ў Андаверы (Масачусетс).

У сваіх літаратурных творах яна выступіла гарачай заступніцай жаночай адукацыі і знішчэння рабаўладання. Самы вядомы раман Гарыет Бічэр-Стоу — «Хаціна дзядзькі Тома» (1852) — у першы ж год разышоўся ў Амерыцы тыражом 350 000, а агулам у 600 000 асобнікаў, вытрымаў 35 выданняў у Англіі і быў перакладзены на 20 моў. У адказ на праклёны і абвінавачанні, якія пасыпаліся на Бічэр-Стоу за гэту казань вызвалення неграў з боку рабаўладальнікаў і іх паплечнікаў, яна выдала «Ключ» («Key to uncle Tom’s Cabin»), у якім яскрава засведчыла, што сюжэт для раману ўзяты ёю наўпрост з жыцця, часта нават да мізэрных падрабзянасцей.

Пісала таксама вершы, пераважна на рэлігійныя тэмы. У 1869 надрукавала ў адным амерыканскім часопісе артыкул «Сапраўдная гісторыя жыцця жонкі Байрана», у якім узвяла на вялікага паэта абвінавачанне ў пералюбным сужыцці са зводнай сястрой. Артыкул выклікаў усеагульнае абурэнне ў Амерыцы і Еўропе, і хоць Бічэр-Стоу намагалася апраўдацца і пацвердзіць абвінавачанне новымі фактамі ў кнізе «Lady Byron vindicated» (Бостан, 1869), аднак ёй ніхто не паверыў, і ўся гэтая гісторыя можа быць патлумачаная толькі пурытанскай нецярплівасцю асяроддзя, у якім Бічэр-Стоу жыла з часу свайго замужжа.

Дом у Брансуіку (штат Мэн), дзе была напісана «Хаціна дзядзькі Тома», знаходзіцца ў спісе найістотных славутасцей ЗША.

Бібліяграфія

правіць

Зноскі

  1. а б Harriet Beecher Stowe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Harriet Beecher Stowe // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1036.
  4. а б http://web.archive.org/web/20170323042012/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/harriet-beecherstowe
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118618784 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Harriet Beecher Stowe // Encyclopædia Britannica Праверана 2 чэрвеня 2020.
  7. Бичер-Стоу, Гарриэт // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IV. — С. 19.

Спасылкі

правіць