Гарызонт-206

беларускі тэлевізійны прыёмнік

«Гарызонт-206»беларускі савецкі тэлевізійны прыёмнік чорна-белай выявы[en], які з 1973 года выпускала Мінскае вытворчае аб’яднанне «Гарызонт».[1][2][3]

Тэлевізар «Гарызонт-206».

Апісанне правіць

Тэлевізар забяспечвае прыём на любым з 12-ці каналаў МВ дыяпазону, а пры ўсталёўцы блока СКД-1 і ў ДМВ дыяпазоне. Мадэль сканструяваная з асіметрычным размяшчэннем экрана. Правая верхняя частка пярэдняй і бакавой панэлі выканана ў выглядзе рашотак, за якімі размешчаны два гучнагаварыцеля 3ГД-38Е і 2ГД-36. На пярэдняй панэлі размешчаны ручкі гучнасці, яркасці, кантраснасці, налады ДМВ, перамыкач MB-ДМВ, выключальнік сеткі, ручка ПТК і індыкатар сеткі. Канструкцыя прадугледжвае зручны доступ да дэталяў і лямпаў. Шасі вертыкальнае, круціцца, палягчаючы рамонт. Ззаду апарат зачынены пластмасавай сценкай з вентыляцыйнымі адтулінамі. Усе платы апарата выкананы друкаваным спосабам і размешчаны на шасі. Маюцца гнёзды для запісу гуку на магнітафон і праслухоўвання яго галаўнымі тэлефонамі пры адключанай АС. У мадэлі маецца магчымасць дыстанцыйнага кіравання гучнасцю і яркасцю правадным пультам; АПЧГ, АПЧіФ, стабілізацыя памеру малюнка. Параметры тэлевізара аналагічныя уніфікаваным мадэлям УЛПТ-61. Габарыты тэлевізара 700х510х410 мм. Вага 36 кг. Рознічны кошт 296 рублёў.[4]

Зноскі

  1. Горизонт-206 (руск.)(недаступная спасылка). Отечественная Радиотехника ХХ века. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2020. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  2. Горизонт-206 (руск.). Справочник содержания драгметаллов. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  3. Горизонт 206 (руск.). Справочник содержания драгметаллов. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  4. Горизонт 206 (руск.). Ретротехника. Праверана 27 чэрвеня 2020.

Спасылкі правіць