Гаспа́р Дзюгэ, Гаспа́р Пусэн (фр.: Gaspard Dughet, Gaspard Poussin; 1613 ці 1615, Рым — 25 мая 1675, там жа) — французскі (па іншым азначэнні — італьянскі) жывапісец, малявальшчык і гравёр, прадстаўнік рамантызму, швагер і паслядоўнік жывапісца Нікала Пусэна.

Гаспар Дзюгэ
фр.: Gaspard Dughet
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1613(1613-06-07)[1], 4 чэрвеня 1615(1615-06-04)[2] ці 15 чэрвеня 1615(1615-06-15)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 1675(1675-05-27) ці 25 мая 1675(1675-05-25)[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Жанр пейзаж
Уплыў Нікала Пусэн
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і французскага кандытара, які ўладкаваўся ў Італіі. У 1630 годзе вядомы мастак Нікала Пусэн ажаніўся з Ганнай Дзюгэ, сястрой Гаспара, і жыў у 1631—1635 гадах разам з сям’ёй будучага мастака ў Рыме.

Пусэн, бачачы мастацкія здольнасці маладога чалавека, яго захопленасць прыродай, заахвочваў Гаспара да заняткаў жывапісам і даў яму першыя ўрокі жывапіснага майстэрства. Дзюгэ на першую пару паспяхова пераймаў настаўніку, завошта і атрымаў мянушку «Гаспар-Пусэн», але, у адрозненне ад «старэйшага Пусэна», пісаў невялікія па памеры, камерныя пейзажы.

Зноскі

  1. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. а б в г Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL Праверана 2 чэрвеня 2022.
  3. (unspecified title) Праверана 2 чэрвеня 2022.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.