Гасціны двор (Свіслач)
Гасціны двор — колішні будынак у г. Свіслачы Гродзенскай вобласці. Размяшчаўся ў цэнтры Рынкавай плошчы, паміж вуліцамі Мсцібаўскай (Каліноўскага) і Рудаўскай (Першамайскай).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87_%281795%29._%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA.jpg/220px-%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D._%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87_%281795%29._%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA.jpg)
Будынак гасцінага двара ўяўляў сабой замкнёную кампазіцыю з чатырох аднапавярховых крылаў пад двухсхільнымі гонтавымі дахамі, утвараючы прастакутны цэнтральны двор, і складаўся з 48 аднапавярховых ячэек-пакояў. Кожная мела бакавое акно і двое дзвярэй. Двор меў тры складскія памяшканні. У цэнтры доўгіх крылаў былі зроблены арачныя праезды на двор. Над адным з праездаў размяшчалася зала для купецкіх сходаў. Гасціны двор арандавалі купцы на час знакамітых Свіслацкіх кірмашоў. Першы кірмаш быў праведзены 15 жніўня 1792 года, а затым з 25 жніўня па 25 верасня праводзіўся штогод на працягу ста гадоў. У 1872 годзе гасціны двор згарэў[1].
Зноскі
- ↑ Праект «Бацькаўшчына»: Мінулае і сучаснае побач. 12 Мая’22(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022. Праверана 12 ліпеня 2022.