Гафолія (іўр.: עֲתַלְיָה, Аталія), дачка ізраільскага цара Ахава — царыца Іўдзейскага царства (842—837 да.н.э.), жонка Іярама.

Гафолія
іўр.: עֲתַלְיָה
Athalia.jpg
Род дзейнасці кіраўнік
Дата нараджэння каля 898 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 835 да н.э.[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне Canaanite religion[d] і Яхвізм[d][5]
Бацька Ахаў[2][3][4]
Маці Іезавель[d][4]
Муж Іярам, цар іудзейскі
Дзеці Ахозія, цар іудзейскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паўстаўшы народ забівае Гафолію

БіяграфіяПравіць

Пазнаўшы пра смерць свайго брата, ізраільскага цара Іярама, а таксама свайго сына Ахозіі, забітых па загадзе паўстаўшым военачальнікам Іуям падчас знішчэння роду Ахава ў Ізраілі; Гафолія са свайго боку загадала забіваць нашчадкаў Давыда ва ўсёй Іудзеі. Згодна Бібліі, Гафолія вырашыла знішчыць «усё царскае племя дому Іудзіна» (2Хрон.22:10), аднак малодшаму сына Ахозіі — Іаясу, атрымалася выратавацца, немаўляці схаваў і выхаваў у сябе першасвятар Іядай.

Праз шэсць гад пасля гэтых падзей, маленькі Іаяс быў памазаны на валадарства і абвешчаны Іядаям у Храме пры вялікай колькасці народа новым царом Іудзеі. Для Гафоліі такія падзеі былі поўнай нечаканасцю, яна была схоплена, адведзена да патоку Кедрона і там пакарана смерцю (2Хрон.23:21).

Гафолія ў мастацтвеПравіць

У 1691 французскі драматург Жан Расін напісаў п’есу паводле біблейскага сюжэта, якую назваў «Гафолія». Нямецкі кампазітар Фелікс Мендэльсон напісаў музыку для п’есы Расіна, якая была выканана ў Берліне ў 1845. У 1733 англійскі кампазітар Георг Фрыдрых Гендэль напісаў араторыю, заснаваную на жыцці царыцы.

Зноскі