Ахозія (цар іўдзейскі)


Ахозія — (іўр.: אֲחַזְיָהוּ, Ахазіяху — «той, каго падтрымлівае Іегова»), сын Іярама  — цар Іўдзейскага царства, які кіраваў з 843 па 842 г. да н.э. (па іншых дадзеных у 842—841 да н.э.).

Ахозія
Цар Ахозія на выяве Promptuarii Iconum Insigniorum, 1553
Цар Ахозія на выяве Promptuarii Iconum Insigniorum, 1553
Род дзейнасці манарх
Дата нараджэння 863 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 841 да н.э.
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Іярам, цар іудзейскі[1][2][…]
Маці Гафолія[2][3][…]
Жонка Цыўя[d]
Дзеці Іаяс, цар іудзейскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія Правіць

Згодна 4 Цар. 8:21 пачаў валадарыць ва ўзросце 22 гадоў і кіраваў дзяржавай 1 год. Ахозія цалкам прытрымліваўся палітыкі свайго бацькі Іярама, працягваў справу Іярама па пасаджэнню язычніцтва. У знешняй палітыцы працягваў унію з Ізраілем. Разам з царом Іярамам зрабіў неспаспяховы паход у супраць сірыйскага цара Азаіла. У адбыўшыйся бітве атрымаў цяжкую рану, пасля чаго адбыў на лячэнне ў Язрээль да свайго дзяцькі Іярама, дзе быў насцігнуны паўстаннем Іуя. Згодна з апісаннем Бібліі ў 4 Цар., Ахозія і Іярам, не ведаючы пра намеры Іуя, выйшлі яму насустрач. Занадна позна даведаўшыся пра намеры Іуя, Ахозія пачаў ратавацца ад Іуя, але таму ўдалося смяротна параніць цара. Памёр Ахозія ў Мегідоне, пасля смерці адвезены і пахаваны ў Іерусаліме. У цэлым яго нядоўгае кіраванне адзначалася рэлігійным, эканамічным і палітычным крызісам.

Зноскі